Свет1313

Эстонія перавяла 70 мільёнаў еўра італьянскай кампаніі для закупкі боепрыпасаў для Украіны. Снарадаў у выніку нуль

Міністр абароны Эстоніі Хана Пеўкур 2 верасня заявіў пра сваю адстаўку, узяўшы на сябе палітычную адказнасць за сітуацыю ў сферы абароны краіны. Прычынай стаў скандал вакол закупкі краінай боепрыпасаў для Украіны, піша Ekspress.delfi.ee.

Хана Пеўкур. Фота: AP Photo/Alex Brandon

Дзяржаўны цэнтр абаронных інвестыцый Эстоніі (RKIK) пералічыў 70 мільёнаў еўра авансу італьянскай кампаніі Datasel S.R.L. Аднак высветлілася, што гэта фактычна фірма-пустышка, за якой стаяць прадпрымальнікі з Індыі. Як паведамляе выданне Eesti Ekspress, кампанія дагэтуль не прадала ніводнага снарада.

Пеўкур заявіў, што міністр абароны не займаецца непасрэднымі перамовамі па кантрактах і не правярае кожную дэталь закупак. Паводле яго, выбар канкрэтных пастаўшчыкоў і падрыхтоўка кантрактаў належаць да абавязкаў RKIK.

Пры гэтым міністр прызнаў, што як кіраўнік ведамства ён усё ж нясе палітычную адказнасць за ўсю сферу абароны. Таму ён гатовы пакінуць пасаду і заявіў, што цяпер прэм’ер-міністр павінен знайсці яму замену.

Пеўкур узначальвае Міністэрства абароны Эстоніі з 2022 года. Яго адстаўку яшчэ павінен зацвердзіць парламент — Рыйгiкогу. Восеньская сесія парламента пачнецца 14 верасня, таму да гэтага часу Пеўкур працягне выконваць абавязкі міністра.

Каментары13

  • Жвір
    03.09.2026
    Привет из Италии, індусы, яны такія... нават у Італіі.
  • Нясу адказнасць
    04.09.2026
    Міністр вельмі перажывае за сваю радзіму. Пайшоў у адстаўку, забраў адкат і збіраецца добра адпачыць на пенсіі
  • %
    04.09.2026
    Гэта некарумпаваная Эўропа

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Паўднёвая Карэя адклікае пасла з Украіны6

Расія ўдарыла па рэйсавых аўтобусах у Краматорску. Загінулі 12 чалавек2

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць