Свет33

Наўседа: У нас ёсць яснае стаўленне да таго, што адбываецца ў Беларусі

«Мы не начапілі ружовыя акуляры, праз якія хацелі б бачыць прыгожага Лукашэнку. Мы бачым яго такім, які ён ёсць», — сказаў прэзідэнт Літвы.

Гітанас Наўседа. Фота: Jonathan Raa/NurPhoto via Getty Images

Вашынгтон працягвае дыялог з Мінскам і змякчае некаторыя санкцыі, аднак прэзідэнт Літвы заявіў, што ў краіны ёсць выразная пазіцыя адносна таго, што адбываецца ў суседняй краіне. Акрамя таго, паводле Наўседы, Літва падтрымлівае ўведзеныя Еўрапейскім саюзам санкцыі на экспарт беларускіх угнаенняў, піша Delfi.lt.

«У нас ёсць наша пазіцыя, мы яе дэкларавалі. У некаторых выпадках яна ўзгодненая з пазіцыяй ЕС. Такая ж забарона на экспарт беларускіх угнаенняў дзейнічае на ўзроўні ЕС. Яе працягнулі на 12 месяцаў, вернемся да гэтага пытання ў пачатку наступнага года, калі Літва будзе старшынстваваць у Радзе ЕС», — сказаў Наўседа LRT 16 верасня.

«У нас ёсць дакладнае разуменне таго, што адбываецца ў Беларусі. Мы не начапілі ружовыя акуляры, праз якія хацелі б бачыць прыгожага Лукашэнку. Мы бачым яго такім, які ён ёсць. Што тычыцца таго, што адбываецца ў беларускім паветраным прасторы, мне здаецца, часам мы лічым, што Беларусь сама кіруе сваёй паветранай прасторай», — сказаў прэзідэнт Літвы.

Каментары3

  • Жвір
    17.09.2026
    Словы разумнага й цьвярозага чалавека.
  • Хмм
    17.09.2026
    Малайцы, рэдакцыя! Блестящая эквилибристика черрипикинга. Методически-безупречный артыкул.
    Но если вдруг кому интересны иные грани реальнтсти - рекомендую ознакомиться с первоисточником. Есть на ЛРТ.
  • Кашчунасгейт
    17.09.2026
    Хто сьцены Вільні размалёўвае лацінкай "Вільnя Nawa" ён гадкі не мае. Хто спрыяе кантрабандзе цыгарэт і замаўляе Алексінскія дроны і нават шары таксама. А пра Беларусь ведае ўсё. Фантастычны персанаж. З якой толькі кафедры "Гісторыі КПСС" яго выкапалі..

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе8

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Рэанімавалі дома 40 хвілін». Што вядома пра памерлую пасля выпіскі з радзільні 32‑гадовую блогерку з Чэрыкава10

53‑гадовая жанчына забіла 31‑гадовага каханка: цела спаліла і рассыпала прах па агародзе16

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук3

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе8

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць