Кіно

Ватыкан упершыню ў гісторыі вылучыць фільм на «Оскар»

У катэгорыі «Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм».

Ватыкан упершыню за 97‑гадовую гісторыю прэміі «Оскар» плануе падаць фільм на разгляд Амерыканскай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук, піша Variety.

«Зялёная лава» — дакументальны кароткаметражны фільм, створаны пры ўдзеле Ватыкана, у цэнтры якога малады італьянец Джакома, які жыве з мышачнай дыстрафіяй Дзюшэна.

Прэм’ера фільма адбудзецца на гэтым тыдні ў Лос-Анджэлесе — напярэдадні яго падачы на разгляд у катэгорыі «Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм».

«Зялёную лаву» пакажуць з 18 па 24 верасня ў Lumiere Music Hall у Беверлі-Хілз. Пасля кінапракату каманда стваральнікаў завершыць неабходныя фармальнасці для падачы фільма на разгляд «Оскара», паведаміў прадстаўнік карціны.

Такая падача стане першым выпадкам, калі фільм, створаны Ватыканам, будзе прэтэндаваць на прэмію Амерыканскай кінаакадэміі.

Рэжысёрамі фільма выступілі Лія Бельтрамі і Алі Аксу.

39‑хвілінны фільм, зняты на фоне захапляльных краявідаў Даламітаў, у рэкламных матэрыялах апісваецца як «шчымлівы роздум пра незалежнасць, чалавечы дух і пераўтваральную сілу супольнасці перад абліччам нягод».

Уручэнне прэміі «Оскар» пройдзе 14 сакавіка 2027 года.

15 снежня 2026 года будуць абвешчаныя шорт-лісты, а 21 студзеня — абвяшчэнне намінантаў.

Каментары

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць