Моды2222

Беларускі брэнд замовіў вышыўку на адзенні — ім прыслалі партыю з недарэчнай памылкай у цытаце Якуба Коласа

«Самая недарэчная сітуацыя, якая магла здарыцца з беларускім брэндам адзення», — скардзіцца ў інстаграме стваральніца Up to you Таццяна Хахлова.

Таццяна Хахлова. Скрыншот відэа, якасць палепшана з дапамогай ШІ

Брэнд адзення Up to you нядаўна распрацаваў новыя лангслівы. На грудзях — бусел, на рукаве — цытата Якуба Коласа, па якой ужо не адно пакаленне беларускіх школьнікаў піша сачыненні: «Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш».

— Дызайнерка нам зрабіла макет, мы ўсё праверылі, узгаднілі, адправілі на вышыўку. Але з вышыўкі гэтыя лонгі прыйшлі да нас з мяккім знакам — у літаральным сэнсе. І атрымалася: «Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраешЬ». Самая грубая памылка, якую можна зрабіць у беларускай мове.

Такіх лангсліваў адшылі 50 штук — Таццяна забрала іх з крамы. Кажа, што не ведае, што цяпер з імі рабіць. 

Відэа стала вірусным. Пабачыла яго і дызайнерка, якая рабіла макет — кажа, ледзь інфаркт не атрымала, калі пачула пра мяккі знак, але пераправерыла свой варыянт і супакоілася. 

А ў каментарах накідалі варыянтаў рашэння праблемы: «Дашыйце выпраўленне чырвонай ніткай у школьным стылі. Закрэсліце чырвоным колерам», «Прадавайце расіянам», «Вышыйце сэрца ў канцы, калі гэта магчыма», «Зараз у модзе дзіравыя рэчы, выразайце», «Калі гэта можна перавышыць, то з мяккага знака можна зрабіць колас. Гэта будзе і па-беларуску, і з намёкам на аўтара». 

Каментары22

  • Жора
    04.09.2026
    Нейкі дзіцячы садок. Быў жа дагавор вышыўку і макет, які быў інтэгральнай часткай дамовы? То якія варыянты, акрамя як перашываць за кошт выканаўцы, а пры адмове - суд і гд.
  • K
    04.09.2026
    Ёсць верагоднасць што адмыслова зроблена дзеля маркетынгу ў трэдс
  • Віталь
    04.09.2026
    Прадавайце як прадаюць бракаваныя манеты - яны яшчэ больш каштоўнымі становяцца з-за гэтага. патлумачце людзям сітуацыю, ды й годзе.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць