Днём 4 верасня 31‑гадовы кіроўца аўтамабіля BMW, паводле папярэдняй інфармацыі, не даў рады кіраванню падчас развароту на скрыжаванні вуліц Льва Талстога і Вакзальнай, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Машына выехала на раздзяляльную паласу, пасля чаго сутыкнулася з металічнай агароджай і прыпаркаваным аўтамабілем Mercedes.

У выніку аварыі ніхто не пацярпеў. Цяпер рух на гэтым участку дарогі ўжо адноўлены.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары