Усяго патроху33

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам

Гэта не самая яркая з птушак, якіх можна сустрэць у садзе ці парку. Затое, як высветлілі навукоўцы, менавіта яе спеў найбольш даспадобы для чалавечага вуха.

Чорны дрозд. Фота: Vecteezy

Ці можна навукова вызначыць, якая птушка спявае найпрыгажэй? Як піша Daily Mail, даследчыкі з Цюбінгенскага ўніверсітэта паспрабавалі гэта зрабіць — і заадно высветлілі, што менавіта ў птушыных галасах падабаецца людзям.

Для эксперыменту яны адабралі запісы 123 відаў дзікіх птушак, распаўсюджаных у Германіі. Сярод іх былі як славутыя «спевакі», так і віды, чые галасы хутчэй нагадваюць крыкі, хрыпенне ці гагатанне.

84 удзельнікам прапанавалі паслухаць 15‑секундныя запісы галасоў птушак і ацаніць іх прыемнасць па шкале ад аднаго да пяці. І густы людзей былі дастаткова падобнымі, каб склаўся выразны рэйтынг.

Найвышэйшую сярэднюю ацэнку 4,52 бала атрымаў чорны дрозд. Яго спеў апісваюць як насычаны і мяккі, з чыстымі гукамі, падобнымі да флейты.

На другім месцы апынулася пеначка-вяснічка з яе пяшчотным спевам, на трэцім — чорнагаловая валасяначка, чый голас адрозніваецца багаццем і разнастайнасцю гукаў. У пяцёрцы таксама шэры дрозд (4,33 бала) і садовая валасянка (4,3).

А вось салавей, які традыцыйна лічыцца адным з найлепшых птушыных спевакоў, у першую пяцёрку не трапіў. Ён атрымаў 4,26 бала і заняў восьмае месца.

Найменш прыемным людзі палічылі голас сіпухі, які ацаналі на 1,32 бала. Гэтая сава выдае рэзкі пранізлівы крык, які мала нагадвае тое, што звычайна называюць птушыным спевам.

Крыху лепш выступіла нільская гусь — 1,62 бала. Яе гукавы рэпертуар уключае бурчанне, хрыплыя крыкі і гагатанне. Следам ідзе шэрая чапля з яе рэзкім сіплым голасам. І замыкаюць пяцёрку аўтсайдараў сапсан (1,67 бала) і сойка (1,73).

Што робіць птушыны спеў прыемным

Але даследчыкаў цікавіў не толькі сам рэйтынг. Яны хацелі высветліць, што аб'ядноўвае птушыныя галасы, якія здаюцца людзям найбольш прыемнымі.

Аналіз паказаў некалькі заканамернасцяў. Людзям больш падабаліся складаныя і разнастайныя галасы. Прыемней успрымаліся таксама адносна высокія і не занадта гучныя гукі, а яшчэ спевы з вузейшым дыяпазонам частот.

Была заўважана і больш спецыфічная асаблівасць: птушкі з высокімі ацэнкамі радзей выдавалі гукі ў тым дыяпазоне частот, да якога чалавечы слых асабліва адчувальны.

Цікава, што для ацэнкі птушынага спеву зусім не абавязкова было разбірацца ў птушках. Веды ўдзельнікаў пра іх, а таксама здольнасць пазнаваць віды па выглядзе ці голасе не ўплывалі на тое, наколькі прыемнымі ім здаваліся запісы.

А вось стаўленне да саміх птушак мела значэнне: удзельнікі, якія больш іх цанілі, у цэлым ставілі птушыным галасам вышэйшыя ацэнкі.

Але чаму чалавечаму вуху падабаюцца менавіта такія гукі? Дакладнага адказу ў даследчыкаў пакуль няма. Аўтары дапускаюць, што гэта можа быць звязана з тым, як чалавек успрымае навакольнае асяроддзе: разнастайныя гукі ўмеранай гучнасці і частаты могуць служыць для нас сігналам бяспечнага і здаровага месца, дзе можна расслабіцца і аднавіцца.

Зрэшты, эксперымент не дазваляў улічыць усе асаблівасці птушынага голасу. Напрыклад, даследчыкі не правяралі, ці мае значэнне тое, як часта птушка падае голас, хоць гэта таксама можа ўплываць на яго ўспрыманне.

Аўтары даследавання мяркуюць, што іх высновы могуць дапамагчы ў паляпшэнні гарадскіх паркаў і ўдасканаленні гукавога асяроддзя месцаў, якія выклікаюць стрэс, напрыклад, пакояў чакання ў бальніцах. Акрамя таго, гэта можа паспрыяць справе аховы прыроды праз папулярызацыю птушак з асабліва цудоўнымі галасамі.

Каментары3

  • Віця Прокопенёв
    05.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Музыка
    05.09.2026
    Дразды-салаўі гэта добра.

    Але лепей за ўсё знайсці месца, дзе ёсць ручаёк.
    Вада журчыць, пераліваецца. А побач спяваюць рапухі.
    Вельмі медытатыўна.

    Што ў нас, што ў Гішпаніях, што ў Японіі.
  • Лее
    06.09.2026
    Еще битлы про него песню написали 😉

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Расіян вяртаюць на хакейныя чэмпіянаты свету. Беларусаў пакінулі за бортам30

Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год10

Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу5

Саліста расійскага гурта на канцэрце ў Мінску, падобна, адкачвала хуткая — пасля ён спяваў у паўцемры пад фанеру12

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць