Грамадства88

У Лагойскім раёне хлопец сп'яна падпаліў саламяную фігуру, пастаўленую да «Дажынак» ВІДЭА

Увечары 2 верасня ў Лагойскім раёне малады чалавек вырашыў зняць відэа з падпалам саламянай скульптуры каля аграгарадка Астрошыцы, піша «Мінская праўда».

Скрыншоты з відэа

Як паведамілі ў Лагойскім райаддзеле Следчага камітэта, перад гэтым хлопец выпіў віна і піва, а пасля пайшоў сустракаць на прыпынку знаёмую. Па дарозе ён паводзіў сябе агрэсіўна і чапляўся да мінакоў.

Урэшце ж малады чалавек вырашыў зладзіць «агнявое шоу». Ён папрасіў знаёмую здымаць яго на відэа, пасля чаго з дапамогай запальнічкі падпаліў саламяную фігуру.

«Спадарства, сёння мы падпалім што-небудзь. Глядзіце ўважліва», — гаворыць мужчына на відэа.

Хоць ён хаваў твар пад капюшонам, гэта яму не дапамагло. Яго асобу ўстанавілі ўжо раніцай 3 верасня дзякуючы таму самаму запісу.

У дачыненні да маладога чалавека завялі крымінальную справу за хуліганства. За гэта яму могуць пагражаць грамадскія або папраўчыя работы, штраф, арышт, абмежаванне волі да двух гадоў альбо пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Каментары8

  • путник
    04.09.2026
    малайчынка. все сделал хорошо, кроме того что попался
  • р
    04.09.2026
    Сжег ведьму
  • Участковы
    04.09.2026
    "Чапляўся да мінакоў" І каму гэты нумар 102 патрэбны, калі потым яшчэ месяц будуць цёгаць. Абыйшлі і пайшлі дахаты. Ну, а той пайшоў салому паліць.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць