Свет

Урад Расіі зацвердзіў падтрымку для прадпрымальнікаў, пацярпелых ад атак дронаў на Wildberries

Бізнэсоўцам, якія пацярпелі ад пажараў у выніку атак дронаў на Wildberries, у Расіі адтэрмінавалі падаткі.

Урад Расіі зацвердзіў меры падтрымкі прадпрымальнікаў, якія пацярпелі ад атак украінскіх беспілотнікаў на склады Wildberries. Пастанову 26 жніўня падпісаў прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін.

Падтрымаць вырашылі прадпрымальнікаў, чые страты склалі не менш за 5% гадавога даходу.

Да канца 2026 года для іх прыпыняцца падатковыя праверкі і праверкі правільнасці налічэння і выплаты страхавых унёскаў.

Таксама ім дадуць магчымасць на 12 месяцаў адкласці выплату ПДВ, падаткаў пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання. Адтэрміноўка закране падаткі і страхавыя ўнёскі, якія трэба выплаціць са жніўня 2026 года па ліпень 2027-га. Пасля гэтага суму можна будзе выплачваць на працягу года роўнымі часткамі.

Прамых грашовых кампенсацый за страты пастанова не прадугледжвае.

Украінскія вайскоўцы пачалі атакаваць лагістычныя цэнтры Wildberries у ліпені, заяўляючы, што маркетплейс выкарыстоўваецца ў ваенных мэтах. Паводле падлікаў «Агентства», Украіна вывела з ладу восем з дзесяці найбуйнейшых складоў Wildberries.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка запрасіў кіраўніка Лаоса ў Беларусь. Той прапанаваў разам здабываць золата2

«Прывет, дарагая, гэта Аляксей Хлястоў». Нехта стварыў фэйкавы акаўнт спевака

Архітэктара Шабунеўскага рэпрэсавалі за «злачыннае будаўніцтва моста» цераз Сож. Там і цяпер праблемы з пераправай

«Каб увесь свет гаварыў па-руску, вывучайце аўтамат Калашнікава». У Расіі ўдзельнік вайны даў наказ школьнікамі 1 верасня21

Праз 30 гадоў суд назваў вінаватага ў забойстве Тупака Шакура — аднаго з самых уплывовых рэпераў у гісторыі1

Расія масіравана атакавала Украіну: 12 загінулых, сярод іх грамадзянін Індыі

Латвія з 1 верасня забараніла адусюль увоз беларускіх кніг, адзення і цацак8

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць