Грамадства2323

Дарт Вэйдар адвёў сына ў школу ў Новай Баравой. Хто гэты тата мары? ФОТАФАКТ

У Мінску дзіця на лінейку павёў ваяр Цёмнага боку. 

Скрыншот відэа. Якасць палепшана ШІ

Вясёлым відэа ў Threads падзялілася блогерка і фатографка Настасся Дзевяцень. У кадр на Новай Баравой трапіла незвычайная сям’я: мама вядзе ў тачцы малога, за імі спяшаецца старэйшы сын-школьнік, а замыкае працэсію Дарт Вэйдар. 

Пад чорнай маскай хаваецца даволі знакаміты ў Новай Баравой чалавек — мастак Валер Няфёдаў. Па-першае, амаль кожны на раёне ведае яго тэрасу — бо выглядае яна як мастацкая галерэя. 

Фота з Threads Настассі Дзевяцень

Летась мужчына распавядаў «Анлайнеру», што яны з жонкай — людзі творчыя, таму хацелі бачыць карціны не толькі ўнутры кватэры, але і звонку. Пры гэтым, мастак казаў, што сапраўдныя палотны вешаць на тэрасе было б злачынствам — яны б хутка згнілі. Таму прыйшлося раздрукоўваць прыгажосць на спецыяльным пластыку, які не губляе колеры на сонцы.

Фота: «Анлайнер»

Па-другое, сам Валер мае арыгінальнае хобі — ён любіць хадзіць па горадзе ў незвычайных касцюмах. Раней мужчына распавядаў газеце «Прысталічча», што пачалося ўсё яшчэ 8 гадоў таму. 

Валер Няфёдаў. Фота: «Прысталічча»

Тады Валер пераапрануўся ў гопніка і прыйшоў на нейкае свята. Гэты эксперымент яму настолькі спадабаўся, што з часам хобі перарасло ў сапраўдны стыль жыцця. Валерый адкрыў для сябе «эфект маскараду»: калі чалавек надзявае маску ці касцюм, ён можа быць больш свабодным, адкрытым і нават упэўненым.

Цяпер у калекцыі Валера некалькі дзясяткаў убораў рознай ступені складанасці. Шые іх жонка Вераніка.

Валер Няфёдаў з жонкай Веранікай

Няфёдаў прызнаваўся, што яму не патрэбна нейкая нагода для выхаду, напрыклад, у вобразе вампіра. Ён можа з’явіцца ў касцюме нават у банку ці на бацькоўскім сходзе. Нават калегі ўжо прывыклі: калі Валер прыходзіць без касцюма, пытаюцца, ці ўсё ў яго добра ў жыцці. 

Таму наўрад ці ў гэты раз Дарт Вэйдар шакаваў кагосьці ў школе ў Новай Баравой. 

У каментарах пажартавалі, што вобраз сапраўды ідэальна пасуе для бацькоўскага сходу. А яшчэ пацікавіліся, ці не Люкам завуць сына.

Практычна адзінагалосна Валера прызналі татам года — бо з такім бацькам ніякі навучальны год не пужае.

Каментары23

  • Нефанатка
    01.09.2026
    Я уверена, его сын - звезда школы))
  • Ёсць пытанне
    01.09.2026
    Filipp, колькі табе гадоў, зануда?
  • Filipp
    01.09.2026
    Ёсць пытанне, Ужо пасталеў, а ты яшчэ не?

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў, што Расія «спрабуе падзяліць Украіну па Дняпры»

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць