У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»
Ім было 37, 43 і 44 гады.

Трагедыя здарылася 1 верасня падчас планавых работ па абслугоўванні каналізацыйна-насоснай станцыі.
Брыгада філіяла «Калінкавічыводаканал» абслугоўвала каналізацыйна-помпавую станцыю. Работнікі чысцілі ад бытавога смецця размешчаныя ў шахце сцёкі.
Там знаходзіліся 44‑гадовы начальнік участка і двое слесараў ва ўзросце 43 і 37 гадоў. Праз некаторы час яны перасталі выходзіць на сувязь.

Калега, які прыехаў на станцыю, знайшоў у памяшканні іх асабістыя рэчы, а ў каналізацыйным калодзежы заўважыў ліхтарык, які плаваў на паверхні. Ён паведаміў пра гэта кіраўніцтву, пасля чаго выклікалі МНС.
Ратавальнікі дасталі з шахты целы трох мужчын, паведаміў Следчы камітэт.
На месцы працавалі следчыя, крыміналісты, супрацоўнікі МНС, эксперты і прадстаўнікі інспекцыі працы. З шахты ўзялі пробы паветра і сцёкавых водаў.
-
У Літве памежнікі затрымалі кантрабандыста на электраскутары, ён вёз беларускія цыгарэты
-
Пад Тамбовам на беларускага дальнабойшчыка ляцеў п'яны ў дым кіроўца. Беларус паспрабаваў зрабіць як лепш, але не пашанцавала
-
Адзін біў па «грушы», другі ўскрываў аўтамат. Двое хлопцаў абрабавалі два дзясяткі сіламераў
Каментары
Спачуванні родным гэтых работнікаў.