Здарэнні11

У Літве памежнікі затрымалі кантрабандыста на электраскутары, ён вёз беларускія цыгарэты

Літоўскія памежнікі затрымалі 31‑гадовага мясцовага жыхара, які спрабаваў правезці па лясной дарозе тысячу пачкаў беларускіх цыгарэт. Кантрабанду ён пагрузіў на электраскутар, які праз цяжар выглядаў, паводле памежнікаў, «вельмі стомленым».

Фота: памежная службы Літвы

Мужчыну спынілі ў панядзелак непадалёк ад мяжы з Беларуссю. Ён ехаў на электраскутары і вёз два вялікія скруткі, абгорнутыя поліэтыленавай плёнкай.

Унутры памежнікі знайшлі тысячу пачкаў цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі. Іх кошт з улікам падаткаў, якія трэба было б заплаціць у Літве, ацанілі ў 5510 еўра.

Затрыманы ужо неаднаразова атрымліваў пакаранні за незаконнае захоўванне і перавозку падакцызных тавараў. Паколькі ён паўторна трапіўся на такім парушэнні, цяпер яму пагражае штраф ад 5760 да 6000 еўра — больш за кошт саміх цыгарэт, паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Электраскутар і цыгарэты часова канфіскавалі.

Каментары1

  • 456
    02.09.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

Доктарка паехала ў адпачынак на тры тыдні. Праз некалькі дзён ад яе запатрабавалі вярнуцца праз скаргу пацыента2

Выйшла на свабоду палітзняволеная Ірына Такарчук, маці блогеркі Вольгі Такарчук

Французскі шпіёнскі трылер пра беларускую дыктатуру прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»2

Новае даследаванне амерыканскіх геафізікаў пераварочвае нашы ўяўленні пра тое, як менавіта загінулі дыназаўры9

Ад «Трох чарапах» перад АМАПам да ўрокаў гітары. Піт Паўлаў вучыць беларусаў граць1

Выйшла на свабоду Настасся Кухта

«Паказаць жанчын, якія змагаюцца». Рэжысёрка Вольга Чайкоўская пра дэбют на HBO, жанчын у палітыцы і беларускае кіно7

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы41

«Пагадзіўся дзеля дачкі». Экс-футбаліст зборнай Беларусі бярэ ўдзел у расійскім шоу «Тытаны»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць