Грамадства88

Памёр Міхаіл Пятрушын

10 верасня памёр былы намеснік старшыні Мінгарвыканкама і былы член Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Міхаіл Пятрушын. Пра гэта паведаміла прэс-служба ЦВК. Былому чыноўніку было 75 гадоў, прычына яго смерці не называецца.

Міхаіл Пятрушын

У ЦВК адзначылі, што Пятрушын зрабіў значны ўнёсак у развіццё цяперашняй выбарчай сістэмы Беларусі.

У 1990‑я гады Пятрушын займаўся бізнэсам. У 1999 годзе ён стаў намеснікам кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска. У жніўні 2000 года яго прызначылі намеснікам старшыні Мінгарвыканкама па ідэалогіі. На гэтай пасадзе ён працаваў амаль шэсць гадоў.

У апошнія гады сваёй прафесійнай дзейнасці Міхаіл Пятрушын узначальваў сталічнае ўпраўленне Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Каментары8

  • Капец
    10.09.2026
    Які хвалебны некралог! "Зрабіў значны ўнёсак у развіццё цяперашняй выбарчай сістэмы Беларусі"...
    Нам прапануюць ганарыцца гэтым ці што?

    [Зрэдагавана]
  • Капец
    10.09.2026
    Капец, чаму выдалілі слова "фальсіфікатар"? Вы нязгодныя з тым, што ЦВК пры Лукашэнку фальсіфікуе выбары?
  • Чыноўнічы даход большы, чым бізнэсовы?
    10.09.2026
    У 1990‑я гады Пятрушын займаўся бізнэсам. У 1999 годзе ён стаў намеснікам кіраўніка адміністрацыі. У жніўні 2000 года яго прызначылі намеснікам старшыні Мінгарвыканкама па ідэалогіі./
    То бок да Лукашэнкі зарабляў бізнэсам, а пры Лукашэнку вырашыў, што на пасадзе чыноўніка і ідэолага заробіць больш?
    Што там у яго і членаў ягонай сям'і з нерухомасцю, вельмі цікава. Што наследнічкі атрымаюць? Ці ўжо атрымалі пры жыцці?

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць