Грамадства66

МУС возьме пад свой кантроль усе дамафоны краіны

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў заявіў, што ў выпадку ўвядзення ліцэнзавання дзейнасці па ўстаноўцы і абслугоўванні дамофонаў Дэпартамент аховы МУС зможа ўзяць гэтыя работы на сябе, калі не будзе ліцэнзаванага пастаўшчыка паслуг.

Іван Кубракоў. Фота прэс-службы МУС

Па словах Кубракова, ідэя ўвесці такое ліцэнзаванне атрымала падтрымку Лукашэнкі. Пастаўлена задача зрабіць гэта аператыўна. Цяпер у Беларусі абслугоўваннем дамофонаў займаюцца 82 юрыдычныя асобы і 14 індывідуальных прадпрымальнікаў.

Міністр патлумачыў неабходнасць зменаў тым, што якасцю паслуг, якія аказваюць камерцыйныя арганізацыі, грамадзяне часта незадаволеныя і са сваімі прэтэнзіямі звяртаюцца не да гэтых кампаній, а да прадстаўнікоў дзяржаўных камунальных службаў.

Паводле яго слоў, з ініцыятывы МУС у законапраект уносяцца нормы, якія прапануюць лічыць дамофонныя сістэмы часткай тэхнічных сістэм аховы. Праца з такімі сістэмамі ў такім выпадку будзе адносіцца да відаў дзейнасці, якія патрабуюць ліцэнзіі. Неабходнасць новаўвядзенняў тлумачыцца тым, што ў дзейным заканадаўстве адпаведнага паняцця пакуль няма, а яго вызначэнне ў дзяржаўных стандартах мае рэкамендацыйны характар.

Кубракоў запэўніў, што калі ліцэнзаванай арганізацыі, здольнай абслугоўваць дамофоны, не знойдзецца, гэтыя паслугі будуць аказваць падраздзяленні Дэпартамента аховы МУС. Паводле міністра, іх магчымасці дазваляюць абслугоўваць увесь жылы фонд краіны.

Акрамя таго, у МУС плануюць стварыць сістэму, якая дазволіць супрацоўнікам экстранных службаў і сілавых структур аператыўна атрымліваць доступ у будынкі. Яна таксама павінна дазваляць апавяшчаць людзей у выпадку небяспекі і дыстанцыйна разблакоўваць замкі дамофонных сістэм.

Пілотны праект такой сістэмы кіравання доступам ужо запусцілі ў Цэнтры маніторынгу Дэпартамента аховы МУС. Да яе падключылі 494 аб’екты.

Каментары6

  • Клямка каваная
    10.09.2026
    Ды і позвы прасцей тады будзе прынесці.
  • Мікола
    10.09.2026
    гэта значыць калі табе зараз трэба замяніць дамафонную трубку у кватэры, альбо дарабіць яшчэ адзін ключ ты звоніш "свайму" дамафоншчыку і вы вырашаеце справу. А калі гэтым будзе займацца МУС, трэба будзе ісці у спецыяльнае аддяленне: чарга, заява. Будзе як у Саюзе. Хто помніць , там дзе за справу бралася дзяржава нічога добрага не было
  • хм
    10.09.2026
    Чего доброго прослушка будет в каждой квартире с домофоном...Я всего лишь предполагаю, это сделать очень не трудно и очень дешево.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць21

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія беспілотнікі атакавалі гандлёвы цэнтр у Сумах

Трамп заявіў, што «Пуцін хоча заключыць здзелку»12

Украіна аб'явіла ў вышук «Жэню з Гомеля». Што пра яго вядома?1

Беларуска Карына Казлоўская заваявала на чэмпіянаце Польшчы па стральбе з лука сем залатых медалёў. Больш проста не было 8

Фестываль «Тбілісоба» пасля сямігадовага перапынку вяртаецца ў Мінск1

Арына Сабаленка з наступнага тыдня ўжо не будзе першай ракеткай свету7

Самалёт Зяленскага, які вылятаў з Малдовы ў Нарвегію, ледзь не трапіў пад удар дрона2

У Оршы рыбак знайшоў у вадзе рэвальвер, прыдатны для стральбы1

Спявачка Насця Каменскіх заявіла, што праз украінскую мову ў яе знік голас і з'явілася кіста30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць21

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць