Здароўе11

Навукоўцы выявілі нечаканую сувязь паміж прыёмам парацэтамолу падчас цяжарнасці і здароўем дачок

Парацэтамол лічыцца адным з асноўных сродкаў ад болю і тэмпературы падчас цяжарнасці. Аднак новае даследаванне выявіла сувязь паміж яго прыёмам і развіццём рэпрадуктыўнай сістэмы ў дзяўчынак.

Фота: Manop Phimsit / Vecteezy

Асновы жаночай рэпрадуктыўнай сістэмы закладваюцца яшчэ да нараджэння. Дзяўчынкі з'яўляюцца на свет з пэўным запасам яйцаклетак, які паступова расходуецца на працягу жыцця. Калі ён вычэрпваецца, надыходзіць менапаўза.

Таму навукоўцаў цікавіць, ці могуць лекі, якія жанчына прымае падчас цяжарнасці, паўплываць на рэпрадуктыўнае здароўе яе будучай дачкі.

Новае даследаванне навукоўцаў з Капенгагена, на якое звяртае ўвагу Tagesspiegel, было прысвечана парацэтамолу — аднаму з найбольш распаўсюджаных абязбольвальных і гарачкапаніжальных прэпаратаў.

У даследаванне ўключылі 685 жанчын у першым трыместры цяжарнасці. Далей навукоўцы сачылі за імі на працягу цяжарнасці: раз на два тыдні жанчыны паведамлялі, ці прымалі парацэтамол, а даследчыкі таксама аналізавалі ўзоры мачы.

Пасля нараджэння дзяцей навукоўцы абследавалі 302 дачок удзельніц. На той момант дзяўчынкам было ў сярэднім 106 дзён.

Залежнасць наступстваў ад тэрміну цяжарнасці

У дзяўчынак, чые маці прымалі парацэтамол да 17‑га тыдня цяжарнасці, аб'ём яечнікаў быў у сярэднім прыкладна на 40% меншы, а маткі — на 13% меншы, чым у тых, чые маці не прымалі прэпарату.

Прыём парацэтамолу з 17‑га тыдня цяжарнасці быў звязаны ўжо з іншым паказчыкам. У яечніках дзяўчынак налічвалася прыкладна на 23% менш фалікулаў, у якіх знаходзяцца няспелыя яйцаклеткі.

Акрамя таго, у дзяўчынак, чые маці прымалі парацэтамол толькі на ранніх тэрмінах цяжарнасці, быў ніжэйшы ўзровень антымюлеравага гармону (АМГ). Яго выкарыстоўваюць як адзін з паказчыкаў запасу яйцаклетак.

Навукоўцы заўважылі яшчэ адну заканамернасць. Чым вышэйшай была канцэнтрацыя парацэтамолу ў мачы маці, тым меншымі былі яечнікі і матка ў дачкі. Гэта можа ўказваць на залежнасць выяўленых змен ад узроўню ўздзеяння прэпарату.

Паводле звестак даследчыкаў, жанчыны прымалі адносна невялікія сутачныя дозы парацэтамолу (не вышэй за рэкамендаваныя 4000 міліграмаў). Найчасцей яны выкарыстоўвалі яго ад галаўнога болю і мігрэні, а таксама ад іншых відаў болю.

Заўважым, што даследаванне было назіральным. Гэта значыць, яно выявіла сувязь, але не даказала, што менавіта парацэтамол стаў прычынай адрозненняў у развіцці рэпрадуктыўнай сістэмы.

Да таго ж, як адзначаюць аўтары, цалкам выключыць уплыў іншых фактараў немагчыма. У той жа час атрыманыя імі вынікі адпавядаюць таму, што раней назіралі ў эксперыментах на жывёлах. У іх уздзеянне парацэтамолу ва ўлонні маці было звязана з меншым запасам фалікулаў, зніжэннем фертыльнасці і карацейшым рэпрадуктыўным перыядам у нашчадкаў жаночага полу.

Дадатковыя даныя

Навукоўцы таксама праверылі свае высновы на даных іншай групы, у якую ўваходзілі 1210 дзяўчатак. За імі назіралі ад немаўляці да падлеткавых гадоў.

І там выявілася падобная сувязь. У дзяўчынак, чые маці прымалі парацэтамол падчас цяжарнасці, у перыяд палавога сталення матка была меншай, а ў падлеткавых гадах меншым быў аб'ём яечнікаў. Гэта можа сведчыць пра тое, што выяўленыя адрозненні захоўваюцца і пасля ранняга дзяцінства.

Але галоўнае пытанне пакуль застаецца без адказу. Навукоўцы не ведаюць, ці адаб'юцца гэтыя асаблівасці на здольнасці дзяўчынак мець дзяцей у дарослым жыцці і ці можа ў іх раней наступіць менапаўза. Каб гэта высветліць, патрэбныя больш працяглыя назіранні.

Аўтары падкрэсліваюць, што жанчынам, якія прымалі парацэтамол падчас цяжарнасці, не варта хвалявацца з-за атрыманых вынікаў. Даследаванне паказвае заканамернасці на ўзроўні вялікіх груп і не дазваляе прадказаць наступствы для канкрэтнай жанчыны або яе дзіцяці.

У многіх дзяўчатак, чые маці прымалі парацэтамол, паказчыкі яечнікаў былі такімі ж, як у дзяцей, якія не зазналі ўздзеяння прэпарату.

Таму вучоныя не заклікаюць цяжарных цалкам адмаўляцца ад парацэтамолу, калі ён неабходны. Яны раяць абмяркоўваць з доктарам, калі прыём лекаў сапраўды патрэбны, а калі можна разгледзець іншыя спосабы палегчыць стан.

Агульны прынцып застаецца ранейшым: падчас цяжарнасці варта выкарыстоўваць найменшую эфектыўную дозу парацэтамолу і прымаць яго як мага менш часу.

Каментары1

  • Донні вас папярэджваў
    10.09.2026
    А вы - бяспечны, бяспечны...

Цяпер чытаюць

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна16

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі завод у Новым Урэнгоі ВІДЭА

Калі ў беларускіх школах будуць канікулы

«Вам вельмі пашанцавала». Заолаг растлумачыў, ці небяспечныя для чалавека сустрэчы з рыссю3

Жыхар Яраслаўля атрымаў 14 гадоў калоніі за здымкі магіл расійскіх вайскоўцаў. Гэта ацанілі як здраду дзяржаве2

У Чэхіі людзям уначы не даваў спаць вожык, якога зацікавіла бляшанка з-пад піва6

Трамп падарыў сваёй асістэнтцы 45 000 даляраў адпускных5

Рэзервістаў у Маскве пачнуць адпраўляць у атрады па знішчэнні беспілотнікаў2

Жаночы форум з Хакамадай у Мінску перанеслі. А яе імя знікла з анонсаў8

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна16

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць