Здароўе1111

Пацяпленне клімату робіць цяжарнасць больш рызыкоўнай

Больш за 200 даследаванняў паказваюць выразную сувязь паміж ростам тэмпературы і негатыўнымі вынікамі — заўчаснымі родамі, мёртанароджанасцю, нізкай масай цела немаўлят, ускладненнямі ціску ў маці і анамаліямі развіцця дзіцяці. Паводле аналізу, кожны рост тэмпературы на 1°C павялічвае рызыку заўчасных родаў на 4%, а спякота — на 26%.

Фота: Manop Phimsit / Vecteezy

Самае ранняе даследаванне, якое выявіла негатыўнае ўздзеянне высокіх тэмператур на цяжарнасць, датуецца 1939 годам. Пры гэтым значнае павелічэнне доказаў назіраецца ў апошняе дзесяцігоддзе.

Як адзначае Financial Times, аналіз 198 даследаванняў, праведзеных у 66 краінах (пераважна з высокім узроўнем даходу) і апублікаваны ў Nature летась, выявіў, што на кожны 1°C павышэння цеплавога ўздзеяння верагоднасць заўчасных родаў узрастала на 4%. Падчас хваль спякоты яна павялічвалася на 26%.

Аднак навукоўцы ўсё яшчэ не разумеюць дакладна біялагічныя працэсы ўплыву цяпла на арганізм цяжарнай жанчыны. Незразумела таксама, як жанчыны могуць найлепшым чынам абараніць сябе. Пры гэтым яны адзначаюць, што небяспека аднолькава вялікая як у краінах з умераным кліматам, так і ў тых, дзе спякота — звычайная з'ява. Рэч не ў абсалютнай тэмпературы, а ва ўзроўні, да якога чалавек не прыстасаваны.

Яшчэ пяць гадоў таму экстрэмальная спякота разглядалася як праблема глабальнага Поўдня, аднак міжнароднае даследаванне 2023 года выявіла павышаную рызыку мёртванароджанасці пры як нізкіх (12°C), так і высокіх (46°C) тэмпературах. Асабліва небяспечнымі становяцца перыяды рэзкага пацяплення, напрыклад, вясна.

Негатыўны эфект аказвае як кароткачасовае, так і доўгатэрміновае ўздзеянне цяпла. Аднак навуковыя даследаванні сведчаць, што кароткія эпізоды экстрэмальнай спякоты асабліва праблематычныя.

Новыя даследаванні і тэхналогіі

На вывучэнне ўплыву цеплыні на цяжарнасць у розных краінах Фонд Wellcome Trust выдзеліў каля 25 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Даследчыкі выкарыстоўваюць цеплавыя карты NASA і хатнія датчыкі, каб дакладна вымяраць узровень тэмпературы, якому падвяргаюцца ўдзельніцы праекта. Адначасова аналізуюцца звесткі больш чым па 1,4 мільёна цяжарнасцяў у Вялікабрытаніі.

Да гэтага часу значная частка даступных ведаў пра цеплавы стрэс усё яшчэ заснаваная на даследаваннях мужчын. Таму многія рэкамендацыі, напрыклад, не займацца фізічнымі нагрузкамі падчас спякоты, могуць быць няслушнымі.

Навукоўцы шукаюць практычныя рашэнні. Так каманда даследчыкаў з Сіднэя пад кіраўніцтвам Олі Джэя стварыла мабільны дадатак, які штодзённа папярэджвае карыстальніц пра рызыку перагрэву і дае рэкамендацыі: калі піць больш вады, калі адпачыць. Для бедных рэгіёнаў распрацаваны танны варыянт — ліст тэрмаадчувальнай паперы, які змяняе колер, калі тэмпература дасягае пэўнага ўзроўню, і паказвае парады.

Як адзначаюць навукоўцы, багатыя краіны хутчэй прыстасоўваюцца да цяпла. У Швецыі, напрыклад, наступствы спякоты для цяжарнасці пачынаюць знікаць у некаторых вельмі заможных рэгіёнах, таму што людзі жывуць у пэўнага кшталту тэрманейтральным асяроддзі.

У бедных жа краінах цяжарныя часцей цярпяць ад спякоты. Даследаванне Nature паказала, што верагоднасць заўчасных родаў праз уздзеянне экстрэмальнай спякоты была прыкладна на 50% вышэйшай у краінах з нізкім і сярэднім узроўнем даходу ў параўнанні з краінамі з высокім узроўнем даходу.

Нягледзячы на вялікую колькасць навуковых даследаванняў, большасць як жанчын, так і дактароў не ведаюць пра патэнцыйныя рызыкі. Цяпло па-ранейшаму ўспрымаецца як нешта прыемнае, небяспечнае хіба што для пажылых людзей. У выніку праблема пакуль не трапіла ні ў медыцынскія падручнікі, ні ў грамадскую свядомасць.

Каментары11

  • Блуд причина твоего бесплодия
    16.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Filipp
    16.11.2025
    "Нягледзячы на вялікую колькасць навуковых даследаванняў, большасць як жанчын, так і дактароў не ведаюць пра патэнцыйныя рызыкі"©
    Не ведаюць, таму і жывуць спакойна.
  • Знаем слышали
    17.11.2025
    Как раз сегодня ведущие ученые Массачусетского Технологического Института заявили что движение изменения климата представляет только коммерческую идею и не имеет ничего общего с реальностью.

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага4

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктар мінскай фірмы абліў гарачым чаем 18‑гадовую супрацоўніцу фастфуду9

Выдаўца Яраслава Іванюка, беларуса з Падляшша, абвясцілі ў вышук

Палітвязень Вацлаў Арэшка канчаткова ў калоніі страціў зрок, але змог сам напісаць некалькі слоў сваім унукам3

Спецназ паказаў, як трэба вызваляць ад тэрарыстаў хакейны матч ВІДЭА5

Назвалі ўладальніцу Нобеля па літаратуры1

Амапаўцы дэманстратыўна жорстка затрымалі 60‑гадовага менеджара за хабар8

У Гарадоцкім раёне выкапалі каменны крыж са старажытнай касмалагічнай сімволікай4

Расійскі «Афрыканскі корпус» вярнуў кантроль над Кідалем праз паўгода пасля страты горада1

Жыхар Барысава вырасціў гіганцкі лімон — 1,6 кілаграма

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага4

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць