Грамадства2121

У Мінску колькасць немаўлят скарацілася на траціну проці 2020 года

Калі ў 2020 годзе ў Мінску нарадзілася звыш 17 тысяч дзяцей, то ў 2024-м колькасць нованароджаных паменшала прыкладна на 5 тысяч — да 12 тысяч.

Такія лічбы назвала «Смартпрэс» загадчыца 4-й жаночай кансультацыі 1-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, кіраўніца гарадскога цэнтра «Экстрагенітальная паталогія і цяжарнасць» Аляксандра Шкарупа.

Медык прыводзіць і іншую статыстыку па Мінску: узрост 60% цяжарных — ад 30 да 40 гадоў, а колькасць тых, хто чакае дзіця, са спадарожнымі паталогіямі, за апошнія пяць гадоў павялічылася амаль удвая.

«Такім чынам, мы назіраем тэндэнцыю да зніжэння колькасці родаў, павелічэння ўзросту цяжарных жанчын і да росту спадарожных захворванняў, якія могуць ускладняць ход цяжарнасці», — канстатуе Аляксандра Шкарупа.

Раней Белстат упершыню з часоў пандэміі апублікаваў даныя аб нараджальнасці ў Беларусі. У 2024 годзе ў краіне нарадзіліся 58 938 дзяцей — што ўдвая менш, чым было дзесяць гадоў таму (у 2014 годзе на свет з'явіліся 118 697 беларусаў).

Каментары21

  • Штольц
    05.07.2025
    Можно много рассуждать о том, как в стране сейчас все хорошо и стабильно. Но любая утечка данных мгновенно отрезвляет.
  • AbbA Arrival
    05.07.2025
    >колькасць немаўлятаў ------ колькасць немаўлят

    мн. немаўля́там
    Вінавальны
    каго? што? немаўля́

    мн. немаўля́т
    Творны
    кім? чым? немаўлём

    >проці 2020 года
    про́ці, прыназ.
    Разм. Тое, што і супраць. [Марыля:] Што адзін зробіш проці ўсіх? Не ідуць, мой сынок, рэчкі ўгару і не круціцца крылле ў ветраку проці ветру. Купала.
    -------------------
    І наш асёл за працу ўзяўся шчыра: Як можна, вушы свае шырай Ён растапырыў, распрастаў І проці сонца стаў. Крапіва.
    -------------------------
  • Калькулятар
    05.07.2025
    У Мінску каля 270 школ.
    У 2020 годзе ў Мінску нарадзілася звыш 17 тысяч дзяцей.
    17 тысяч дзяцей : 270 = 63 дзіцёнка ў паралелі. Гэта 2 класа па 31-32 вучня.

    У 2024-м колькасць нованароджаных паменшала прыкладна на 5 тысяч — да 12 тысяч.

    12 тысяч дзяцей пойдуць у школу праз 6 гадоў, у 2030м годзе.
    12 тысяч дзяцей : 270 = 44 вучня ў паралелі. Гэта 2 класа па 22 вучня.

Цяпер чытаюць

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс4

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Усе навіны →
Усе навіны

«Луўр абрабавалі сярод белага дня. А мяне ў Беларусі крама вылічыла за 7 хвілін па бонуснай картцы»10

У Гомелі бацькі ўсё часцей даюць дзецям два імені9

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?24

У КНДР узводзяць мемарыял у гонар салдат, што загінулі за Расію9

Трамп: ЗША рыхтуюцца пачаць сухапутную ваенную аперацыю ў Венесуэле22

Тром жанчынам далі калонію і велізарныя штрафы за дваровы чат. Сярод іх 62‑гадовая завуч10

Жанчына з Рыгі расказала, як ездзіла ў Беларусь рабіць зубы15

Беларускі гулец уваходзіць у топ-5 самых цяжкіх хакеістаў Нацыянальнай хакейнай лігі5

Бельгія заблакавала наданне Украіне €140 мільярдаў рэпарацыйнага крэдыту за кошт актываў РФ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс4

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць