Здарэнні33

Мінчанка пакінула 44 тысячы рублёў у схованцы, яна думала, што забярэ інкасатар

33‑гадовая жыхарка Мінска стала ахвярай махляроў па звыклай схеме.

Схема падману пачалася са званка ў месенджары. Незнаёмец прадставіўся супрацоўнікам «Белпошты» і пад падставай заказнога ліста выманіў у жанчыны код з СМС, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Адразу пасля гэтага паступіў званок ад нібыта міліцыянта, які распавёў, што раней жанчына размаўляла з махлярамі, а цяпер ад яе імя пераводзяць грошы на злачынныя рахункі.

Пасля кароткай паўзы несапраўдны міліцыянер патэлефанаваў ужо па відэасувязі і паведаміў, што частку пераводаў ад яе імя ўдалося прадухіліць. Каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, суразмоўца параіў узяць крэдыты ў банках і такім чынам кампенсаваць грошы, выдаткаваныя на ўжо здзейсненыя пераводы.

Мінчанка ўзяла ў банку два крэдыты на 44 000 рублёў, дадала да гэтай сумы ўласны ашчадак і двойчы аднесла грошы ў абумоўленыя месцы — нібыта для супрацоўнікаў інкасацыі.

Заведзена крымінальная справа.

Каментары3

  • Намасце
    10.09.2026
    Інкасацыя адбылася пад кустом? Ці за сметнікам?
  • Ёсік
    10.09.2026
    Якія ж людцы цёмныя, інкасатар за прыпынкам, за сьмеццевым бакам, пад кустом забірае грошы на праверку. Цікава, дзе пакідаюць грошы для інкасатараў крамы еўраапта, Гіпа, Грына, кароны?
  • Не махляр
    10.09.2026
    Спадзяюся, што крымінальную справу завялі супраць жанчыны, што махлярам дапамагае добра жыць. Размаўляйце па-беларуску, і не трэба будзе крэдыты браць.

Цяпер чытаюць

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ5

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Усе навіны →
Усе навіны

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя9

Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну6

УСУ атакавалі Растоўскую, Самарскую і Варонежскую вобласці

Статкевіч: Калі вам даюць «слова афіцэра», вас гарантавана падмануць11

«Бальніца Піт» названая найлепшым драматычным серыялам года

Навукоўцы выявілі нечаканую прычыну праблем з сэксам у маладых мужчын9

Упершыню над тэрыторыяй Літвы быў збіты беспілотнік6

Сляды на старажытных зубах істотна адсунулі пачатак гісторыі ўжывання людзьмі наркатычных рэчываў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ5

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць