Грамадства33

У Беларусь прыехаў новы пасол Швейцарыі

Новапрызначаны пасол Швейцарыі ў Беларусі Штэфан Эстэрман паведаміў у відэазвароце, што разам з жонкай быў вельмі цёпла прыняты ў Беларусі і амаль адразу адчуў сябе тут як дома. Эстэрман адзначыў, што з нецярпеннем чакае пачатку сваёй новай працы, знаёмстваў і зносін.

Штэфан Эстэрман. Скрыншот з відэа

Штэфан Эстэрман працуе ў Федэральным дэпартаменце замежных спраў Швейцарыі з 1996 года. За час дыпламатычнай кар'еры ён працаваў ва Украіне і Расіі, а таксама быў паслом Швейцарыі ў Харватыі і Грэцыі.

Дыпламат валодае нямецкай, французскай, англійскай, чэшскай і рускай мовамі.

Каментары3

  • Не пераймаемся
    10.09.2026
    Відавочна, што нашыя партнэры ўсё цалкам узгаднілі з дарадцам Святланы Ціханоўскай Дзянісам Кучынскім. Яны блаславілі агрэман.
  • прыехаў новы пасол Швейцарыі - цудоўная навіна
    10.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Янка
    10.09.2026
    Не пераймаемся, не разумею, з якой нагоды вы ёрнічаеце. Швейцарыя выгандлявала вызваленне ўласнай грамадзянкі Наталлі Хершэ з лукашэнкаўскай вязніцы ўзамен на вяртанне свайго амбасадара. Але больш ніякіх пернікаў Лукашэнка ад Швейцарыі не атрымаў. Лепш паглядзіце на асобу новага амбасадара - ён валодае трыма замежнымі мовамі. Вось мяне цікава, колькі замежных моў ведаюць лукашэнкаўскія сілавікі, якіх нярэдка адсылаюць амбасадарамі ў якасці сінякуры.

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

«Паказаць жанчын, якія змагаюцца». Рэжысёрка Вольга Чайкоўская пра дэбют на HBO, жанчын у палітыцы і беларускае кіно7

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы41

«Пагадзіўся дзеля дачкі». Экс-футбаліст зборнай Беларусі бярэ ўдзел у расійскім шоу «Тытаны»

Як мінімум у 26 буйных расійскіх аэрапортах увялі абмежаванні на запраўку самалётаў

Маркетолаг прагнозу надвор'я WindyApp прыехаў на радзіму — і яго пасадзілі на пяць гадоў за крыптаданаты Украіне19

Названы найлепшы горад для веласіпедыстаў. І гэта не Капенгаген7

Каверын: У мяне расце дачка, і я хацеў бы, каб яна жыла, хутчэй, у тым свеце, які ўяўляюць сабе ідэальным феміністкі36

Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада34

Сям'я з Мазыра збірае $2,9 мільёна, каб выратаваць сына4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць