Грамадства11

Новы кіраўнік брытанскай дыпламатычнай місіі ўжо ведае два беларускія словы

Часовы павераны ў справах Вялікабрытаніі ў Беларусі Уільям Лонгхёрст, які прыступіў да працы ў канцы ліпеня, запісаў відэазварот да беларусаў.

Уільям Лонгхёрст. Скрыншот з відэа

У сваім звароце дыпламат падзякаваў жыхарам краіны за цёплы прыём, добрыя пажаданні і парады пра тое, што варта паглядзець і паспрабаваць у Беларусі. Паводле яго слоў, ён атрымаў значна больш водгукаў, чым чакаў, і лічыць гэта сведчаннем гасціннасці беларусаў.

Лонгхёрст таксама паспрабаваў звярнуцца да гледачоў па-беларуску. Ён з усмешкай прызнаўся, што пакуль ведае толькі два словы — «прывітанне» і «дзякуй».

Дыпламат пажартаваў, што дзякуючы атрыманым парадам у яго ўжо назбіралася цэлая праграма на тры гады знаходжання ў Беларусі.

Уільям Джэсі Лонгхёрст — дыпламат з больш чым трыццацігадовым стажам працы.

Ён пачаў дыпламатычную кар’еру ў 1990 годзе, далучыўшыся да брытанскага Міністэрства замежных спраў і спраў Садружнасці. Спачатку працаваў памочнікам супрацоўніка аддзела эканамічных адносін.

У 1992—1995 гадах служыў у пасольстве Вялікабрытаніі ў Сеуле: быў трэцім сакратаром па эканамічных пытаннях, а пасля — другім сакратаром па палітычных пытаннях і інфармацыі. У 1995—1998 гадах працаваў першым сакратаром па камерцыйных пытаннях у брытанскім пасольстве ў Токіа.

У 1998—2001 гадах узначальваў аддзел экспарту ў Японію ў Міністэрстве гандлю і прамысловасці Вялікабрытаніі. З 2001 па 2006 год займаў пасаду першага сакратара ў Пастаянным прадстаўніцтве Вялікабрытаніі пры ААН у Нью-Ёрку, дзе адказваў за фінансавыя пытанні і рэформу кіравання.

У 2006—2007 гадах праходзіў поўны курс вывучэння сербскай мовы, пасля чаго ў 2007—2011 гадах быў намеснікам кіраўніка дыпламатычнай місіі і генеральным консулам Вялікабрытаніі ў Бялградзе.

У 2011—2013 гадах займаў пасаду намесніка кіраўніка дэпартамента АСЕАН у Міністэрстве замежных спраў. У 2014—2018 гадах быў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Вялікабрытаніі ў Каралеўстве Камбоджа.

У 2018 годзе ўзначальваў кірунак Global Britain Task Force (Працоўная група «Глабальная Брытанія») у брытанскім МЗС. У 2019 годзе праходзіў інтэнсіўную моўную падрыхтоўку па нямецкай мове, пасля чаго ў 2019—2024 гадах займаў пасаду намесніка кіраўніка місіі і генеральнага консула Вялікабрытаніі ў Швейцарыі і Ліхтэнштэйне.

У 2024—2026 гадах праходзіў поўную моўную падрыхтоўку па рускай мове ў Міністэрстве замежных спраў, па справах Садружнасці і развіцця Вялікабрытаніі.

Каментары1

  • Почему не Мухамед?
    23.08.2026
    Что за великобританский фейк?

Цяпер чытаюць

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася1

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Усе навіны →
Усе навіны

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры16

Уіткафа і Кушнера ў Маскве суправаджаў адказны за санкцыі чыноўнік Мінфіна ЗША

Ікра і пеністае — без абмежаванняў. Што даюць у мінскім гатэлі на сняданак за 150 рублёў ФОТА10

«Падарунак жыхарам горада». У Магілёве адкрылі чарговы падземны пераход, тады як у багацейшай Вільні ад іх адмаўляюцца31

Дроны атакавалі Разанскі НПЗ

Пуцін на перамовах з пасланнікамі Трампа заявіў, што «паспяхова прасоўваецца» ва Украіне і даб'ецца «мэтаў СВА»15

Спартсмены носяць пластыр на носе, каб лепш дыхаць. Ці сапраўды гэта дапамагае?1

У Італіі ёсць горад у форме ідэальнай зоркі. Навошта яго так пабудавалі2

У Варшаве прайшлі публічныя чытанні «Дзядоў» Міцкевіча. Удзельнічалі і беларусы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася1

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць