Грамадства1010

Нямецкая дыпламатка ў Мінску ў парку Янкі Купалы прачытала верш беларускага класіка

А яе муж адказаў вершам Гейнэ.

Павераная ў справах Германіі ў Беларусі Катрын аус дэм Зіпэн разам з мужам запісалі кранальны відэазварот да беларусаў з нагоды апошняга месяца лета.

Падчас прагулкі па мінскім парку імя Янкі Купалы каля помніка беларускаму песняру яны прадэкламавалі вершы на дзвюх мовах.

Катрын аус дэм Зіпэн зачытала на беларускай мове радкі з верша Янкі Купалы «Лета ты, лета прыгожа-квяцістае, колькі ты ўносіш аздобы з сабой!».
У сваю чаргу, яе муж прадэкламаваў на нямецкай мове лірычны твор Генрыха Гейнэ пра прыгажосць свету.

Як адзначаецца ў публікацыі амбасады Германіі, гэта стала паэтычным мостам паміж народамі і нагадала пра агульна чалавечыя каштоўнасці і натхненне, якое творцы розных краін знаходзілі ў роднай прыродзе.

Каментары10

  • ттт
    06.08.2026
    Локшына на вушах, ты лепей задайся пытаннем- Чаму пабеждённый , жыве лепей победителя ? Чыкаю твайго адказу!

    [Зрэдагавана]
  • 123
    06.08.2026
    Гейне -- "вялiкi нямецкi паэт".
    Купала -- "беларускi класiк".

    Не меншы за Гейне.
    Розныя вельмi паэты. Розныя маштабы праблем вырашалi.
    Купала мог i перажыць Гейне, калi б не забiлi.
    Яго, нацыянальна арыентаванага паэта, не павiнна было iснаваць у змрочныя савецкiя часы.
    Беларусь i Украiна i сёння (!) не павiнны icнаваць. Пры Пуцiне! Як i пры Гiтлеры.
    Нашае "пытанне" iснавання дагэтуль вясiць, будзе не раз яшчэ задавацца, у Германii --не, жывуць без асаблiвых пагроз.
  • Локшына на вушах
    06.08.2026
    ттт, ты гісторыю вучыў, пытальшчык-калябарант? каб Беларусі перамагчы гітлераўскую немчуру, нам прыйшлося пакласці кожнага трэцяга ў сваёй краіне, у той час як фашысцкая шваль страціла толькі +-5% ад свайго стада (узор гуманізму нашага народу, на жаль!). Эканоміка шмэрцаў цалкам выбудаваная на амерыканскія грошы з прыцягваннем мігранцкіх наймітаў - вось рэцэпт. Але як толькі амерыканцы паказалі кукіш, цуда пачало накрывацца (паглядзі, што творыцца з іх заводамі і параходамі). А як найміты пусцілі карані, дык увогуле грамадства пад тэрактамі пачало сыпацца. Ёсць чаму зайздросціць?
    Беларусі НІХТО не дапамог, а наадварот: і фашыская мярзота нас паліла ў вёсках разам з каляплотавымі лабадэн-ССаўцамі, і калгас-расейскі бот утаптваў нас у багну. Але мы не толькі выстаялі і трымаем удар крамлёўскай гідры, прыцуючай рукамі лукашэнкаўскіх халуёў, але і дужаем развівацца на годным узроўні, прымушаючы зайздроснікаў з Прыбалтыкі слінямі сыходзіць ад моцы гаманцоў нашых людзей у акропалісах і ад паглынання іхнага рынка нашымі кампаніямі нават у выгнанні. Калі мы, як палякі, запатрабуем поўныя рэпарацыі з Нямеччыны за ўчыненае, яны ўвогуле загнуцца. Але мы талерантныя хатаскрайнікі збольшага пакуль. Часы змяняюцца - будуць плаціць па рахунках, распрадаючы парэшткі збудаваных амерыкосамі мэрсэдэсаў. Ці спрададзім рэйстаг самі!
    Уцёрся ці ваякам на грозных канях трэба выкалупваць тваё сумленне з панскага бота?

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць