Грамадства77

Каардынацыйная рада абрала сабе сакратара

Кіраўніком сакратарыята Каардынацыйнай Рады IV склікання абралі Аляксея Кірыенку.

Аляксей Кірыенка

У галасаванні ўзялі ўдзел 63 дэлегаты, на пасаду балатаваліся тры кандыдаты. Аляксей Кірыенка атрымаў 43 галасы (68,3%), Яўген Караулаў — 16 (25,4%), Дзмітрый Максімчык — 4 (6,3%).

Кірыенку аднагалосна падтрымалі фракцыі «Еўрапейскі выбар», Рух «Воля», Аб’яднаная грамадзянская платформа і «Хопіць баяцца!». Большасць галасоў Кааліцыі Латушкі і Руху «За Свабоду» таксама адышла Кірыенку — 14 галасоў, Караулаў атрымаў 8, Максімчык — 1.

Фракцыя «Наступ» цалкам падтрымала Караулава — 7 галасоў, а тры прадстаўнікі Блока беларускіх палітвязняў «Беларусы дзеяння» прагаласавалі за Максімчыка.

Сакратаром Каардынацыйнай рады ранейшых трох скліканняў нязменна быў Іван Краўцоў. Гэтым разам ён не стаў прэтэндаваць на гэту пасаду, але затое прыняў мандат дэлегата КР.

Каментары7

  • ЯМы97
    10.09.2026
    Што там, калі Круглы Стол з Ябацькам Лукашэнкам? Рэзалюцыю ж цэлыю прынялі
  • Якая розніца?
    10.09.2026
    Галоўнае, каб быў вынік. КР гэта адзіная структура апазіцыі, якая мае хоць нейкае прадстаўніцтва на 2026. Гэта тая структура якая мае канкрэтную задачу. Канешне спробы зрабіць з КР чарговы апазіцыйны склеп не знікнуць. Нават тое прадстаўніцтва, тую дробку легітымнасці якую надалі пару тысячаў галасоў, адразу пасля выбараў рэжым пачаў знішчаць. Можна дазволіць рэжыму гэта зрабіць, можна перашкодзіць. Пакуль што ўсім кагалам дапамагалі. Не хочу нагадваць, як усей апазіцыяй выдалілі фактычна, сцёрлі, з інфаполя Харысаву. Потым узяліся за Мамаеву. Потым пачаўся байкот выбараў сакратара. Па сутнасці гэта сабатаж. Ну. Людзі аддалі свае галасы, некаторыя з Беларусі. Калі іх галасы нічога не вартыя, калі тых людзей, за якіх прагаласавалі можна прыказам офіса выкінуць, таму што Пратасевіч, любімка, наплёў хлусні - ну тады дрэнныя справы, сапраўды наступных выбараў у КР не будзе.
  • Жора
    11.09.2026
    Абсалютна невядомае імя і твар. Хто гэта? Якія былі канкурэнты на гэтую пасаду? Чаму вялікія фракцыі аднагалосна(!) прагаласавалі за яго?

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць8

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

Вячорка: Не тая лічба, якая анансавалася, але думаю, што гэта яшчэ не канец7

Рыжанкоў прывітаў у Мінску аманскую прынцэсу7

У Вільні сустрэлі вызваленых палітвязняў ВІДЭА4

Ціханоўская: Перамовы пра вызваленне людзей ідуць цяжка14

Беларуска, якую лічылі зніклай у Непале, жывая. Яна ў ізалятары ў Тайвані10

Палову сумы на экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў сабралі за паўтары гадзіны1

Канада можа стаць першым асацыяваным членам Еўрасаюза9

У Мінску на магіле Аляксандра Мядзведзя адкрылі помнік4

Літоўская дыпламатка Аста Андрыяўскене апублікавала больш ФОТА палітвязняў з мяжы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць8

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць