Грамадства44

У Дзмітрыя Баскава скончыўся тэрмін дыскваліфікацыі, ён збіраецца зноў вяртацца ў хакей

Пяцігадовая дыскваліфікацыя Дзмітрыя Баскова, якая забараняла яму ўдзельнічаць у нацыянальнай і міжнароднай хакейнай дзейнасці, скончылася. З 10 верасня спартыўны функцыянер можа вярнуцца да працы ў хакеі без гэтых абмежаванняў, паведаміў сам Баскаў у сваім тэлеграм-канале.

Дзмітрый Баскаў

«Сёння, 10 верасня, нарэшце наступіла афіцыйная дата, калі я афіцыйна магу вярнуцца да хакейнай дзейнасці ва ўсіх сэнсах гэтых слоў», — напісаў ён.

8 верасня 2021 года Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) прыняла рашэнне накласці санкцыі на Дзмітрыя Баскава. Яго абвінавацілі ў злоўжыванні службовым становішчам, ціску на спартоўцаў і датычнасці да смерці 12 ліспапада 2020 года Рамана Бандарэнкі, дыскваліфікаваўшы на пяць гадоў.

Згодна з афіцыйным рашэннем IIHF, дыскваліфікацыя пачалася 10 верасня 2021 года і скончылася 9 верасня 2026 года. 

Цяпер Баскаў абяцае «з патроенай энергіяй працаваць на карысць беларускага хакея».

Да верасня 2021 года Дзмітрый Баскоў займаў пасаду старшыні Федэрацыі хакея Беларусі. Цяпер ён з’яўляецца членам Савета Рэспублікі.

Каментары4

  • Вызначэнне
    10.09.2026
    Пяць гадоў замежнай "хіміі" адбыў.
  • Таксама
    10.09.2026
    Турма чакае гэтага лукашыста
  • ?
    11.09.2026
    Язэп, вот он сейчас как поработает, и начнутся турниры с африканскими странами. Матч РБ -Мали, не желаете поболеть?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць