Свет55

Еменскія хусіты наблізіліся да стратэгічна важнага Баб-эль-Мандэбскага праліва. Гэта новы выклік для сусветнай эканомікі

Падтрыманыя Іранам еменскія хусіты пачалі маштабнае наземнае наступленне ў раёне Баб-эль-Мандэбскага праліва ў Чырвоным моры і ўступілі ў жорсткія баі з сіламі кааліцыі, якую падтрымлівае Саудаўская Аравія. На фоне абвастрэння сітуацыі кошт нафты ў сераду перавысіў 100 даляраў за бараль, піша Руская служба Бі-бі-сі.

Еменскі баец-хусіт. Фота: AP Photo / Osamah Abdulrahman

Паводле інфармацыі еменскіх уладаў, хусіты захапілі прыбярэжны горад Моха, які знаходзіцца менш чым за 80 кіламетраў ад праліва. За тыдзень баёў, паводле інфармацыі AFP, загінулі больш за 500 чалавек, пераважна вайскоўцы і ўдзельнікі ўзброеных фармаванняў. Каля 18,5 тысячы жыхароў былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

Наступленне суправаджаецца ўдарамі па тэрыторыі Саудаўскай Аравіі. Паводле інфармацыі саудаўскай кааліцыі, хусіты атакавалі балістычнымі ракетамі і беспілотнікамі гарады Абха, Хаміс-Мушайт і Джызан. У выніку адной з апошніх атак на поўдні краіны пацярпелі 73 мірныя жыхары.

Эр-Рыяд адказвае масіраванымі авіяўдарамі. Хусіты сцвярджаюць, што толькі за апошнія гадзіны саудаўская авіяцыя нанесла каля 40 удараў па правінцыях Таіз, Хадэйда, Эль-Джауф і Марэб. Раней яны абвінавацілі Саудаўскую Аравію ва ўдары па турме, у выніку якога, паводле еменскага Міністэрства аховы здароўя, загінулі 32 чалавекі, а многія зняволеныя апынуліся пад заваламі.

Новая эскалацыя пагражае канчаткова разбурыць крохкае перамір'е, якое з 2022 года стрымлівала грамадзянскую вайну ў Емене. Канфлікт пачаўся ў 2014 годзе пасля захопу хусітамі сталіцы Саны. У сакавіку 2015 года ў вайну ўмяшалася кааліцыя на чале з Саудаўскай Аравіяй.

Сёння хусіты застаюцца найбуйнейшай вайсковай сілай Емена і кантралююць тэрыторыі, дзе, паводле ацэнак Reuters, жыве каля 60—65% насельніцтва краіны.

Прасоўванне хусітаў да Баб-эль-Мандэба мае значэнне не толькі для Емена, але і для сусветнай эканомікі. Пасля фактычнага перакрыцця Іранам Армузскага праліва Саудаўская Аравія перанакіравала значную частку экспарту нафты праз Чырвонае мора. Цяпер набліжэнне хусітаў да Баб-эль-Мандэба стварае пагрозу і для гэтага маршруту.

Сітуацыю ўскладняе і складаная структура еменскага канфлікту. Міжнародна прызнаную ўладу прадстаўляе базаваная ў Адэне Прэзідэнцкая кіраўнічая рада на чале з Рашадам аль-Алімі. Супраць хусітаў таксама выступаюць Нацыянальныя сілы супраціву Тарэка Салеха. Асобнай сілай застаецца Паўднёвая пераходная рада, якая выступае за незалежнасць поўдня Емена. Значны ўплыў мае і суніцкая партыя «Аль-Іслах», якая гістарычна звязаная з «Братамі-мусульманамі».

Такім чынам, баі на заходнім узбярэжжы Емена становяцца часткай больш шырокай барацьбы за кантроль над нафтавымі маршрутамі Блізкага Усходу. Калі хусітам удасца замацавацца непасрэдна каля Баб-эль-Мандэба, пад пагрозай апынецца адзін з двух галоўных марскіх шляхоў рэгіёна да сусветнага энергетычнага рынку.

Баб-эль-Мандэбскі праліў знаходзіцца на паўднёвым ускрайку Чырвонага мора і злучае яго з Адэнскім залівам, а праз яго — з Індыйскім акіянам. Праліў мае каля 100 кіламетраў у даўжыню, а ў самым вузкім месцы яго шырыня складае каля 30 кіламетраў. Ён аддзяляе Емен на Аравійскім паўвостраве ад Джыбуці і Эрытрэі на Афрыканскім Рогу.

Чырвонае мора з'яўляецца важным марскім калідорам паміж Еўропай і Азіяй, таму Баб-эль-Мандэб адносіцца да найбольш загружаных суднаходных шляхоў свету. Праз яго нафтавыя танкеры і грузавыя караблі накіроўваюцца да Суэцкага канала, а далей — у Міжземнае мора. Гэты маршрут дазваляе скараціць шлях паміж Азіяй, Еўропай і Паўночнай Амерыкай на тысячы кіламетраў.

У 2024 годзе, калі хусіты пачалі атакаваць караблі ў Чырвоным моры на фоне вайны ў Газе, рух праз Суэцкі канал рэзка скараціўся і дагэтуль не вярнуўся да ранейшага ўзроўню. Паводле IMF PortWatch, у 2023 годзе праз канал прайшло 26 895 суднаў, у сярэднім 73,7 судна за суткі. У 2024 годзе іх колькасць зменшылася да 14 498, а ў 2025‑м — да 14 070.

Хусіты заяўлялі, што атакуюць караблі ў знак салідарнасці з палесцінцамі. Яны сцвярджалі, што цэллю становяцца судны, звязаныя з Ізраілем.

Каментары5

  • смешно аж скулы сводит
    10.09.2026
    "самая тэхналягічнае й магутнае войска ў сьвеце " ))) Это войско не может дикарей в Иране на место поставить, это войско не может своей колоссальной помощью Украине поставить на место Россию. Что оно вообще может ? Красиво "воевать" в Голливуде ))) ? А на счет Донни, для особо-одаренных - сомалийские пираты были далеко до него и вполне успешно пиратствовали. "Первая армия мира" может только громко пукать, сильно выпучив глаза !
  • Кол
    10.09.2026
    Выхад з Чырвонага мора важны для краінаў Паўднёва-Усходняй Азіі, на Еўропу танкер пойдзе цераз Суэцкі канал. Гэта, што да нафты, але тут забылі пра кантэйнеравозы, якія дастаўляюць тавары з Азіі да Еўропы й назад... Хадзіць у абыход Афрыкі даволі нудотна.
  • Ян
    10.09.2026
    Жвір , войска ў амерыканцаў сапраўды самае тэхналягічнае й магутнае ў сьвеце, але й самае дарагое. Адсюль і вынік, а дакладней яго адсутансць калі казаць пра зацяжныя войны.

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць