Увечары 31 жніўня самалёт Turkish Airlines, які выконваў рэйс з турэцкай Антальі ў Санкт-Пецярбург, незапланавана прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Здымак ілюстрацыйны
Прычынай стаў пасажыр, які ўчыніў дэбош на борце Airbus A321. Парушальніка перадалі сілавікам.
Прыкладна праз 40 хвілін самалёт працягнуў палёт у Санкт-Пецярбург. У Міністэрстве транспарту Беларусі ўдакладнілі, што тэхнічных няспраўнасцяў у лайнера не было.
Каментары