У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі
У ноч з 31 жніўня на 1 верасня адразу некалькі краін НАТА — Румынія, Латвія і Эстонія — абвясцілі паветраную трывогу і паднялі ў неба вайсковую авіяцыю праз пагрозы ў паветранай прасторы.
У Румыніі начныя інцыдэнты былі звязаныя з расійскай атакай па поўдні Адэскай вобласці Украіны. Каля 23:30 радыёлакацыйныя сістэмы зафіксавалі дзве паветраныя цэлі за 24 км ад Вілкава. У неба падняліся два іспанскія знішчальнікі F-18 і верталёт ВПС Румыніі. Пілоты назіралі выбухі на ўкраінскай тэрыторыі, але парушэнняў румынскай мяжы зафіксавана не было.
Каля 2:00 паветраную трывогу абвясцілі ў латвійскім Лудзенскім раёне, а бліжэй да 4:00 — у Алуксненскім краі. Латвійскія вайскоўцы паведамілі, што беспілотнік, які заляцеў на іх тэрыторыю, затым накіраваўся ў бок Эстоніі.
Эстонскія сілы абароны абвясцілі пагрозу для жыхароў 8 уездаў. На перахоп дронаў, якія рухаліся ўздоўж усходняй мяжы і ўваходзілі ў эстонскую паветраную прастору, паднялі турэцкія знішчальнікі з місіі НАТА. Каля 6:00 трывогу адмянілі.
На фоне інцыдэнтаў краіны Балтыйскага рэгіёна плануюць стварыць сумесную аператыўную групу для абароны ад беспілотнікаў і супрацьдзеяння гібрыдным атакам. Прэм’ер-міністр Эстоніі Крыстэн Міхал адзначыў, што простай пагрозы ваеннага пашырэння на краіны Балтыі пакуль няма, аднак Расія працягвае гібрыдны ціск на Еўропу.
-
«Каб увесь свет гаварыў па-руску, вывучайце аўтамат Калашнікава». У Расіі ўдзельнік вайны даў наказ школьнікамі 1 верасня
-
Праз 30 гадоў суд назваў вінаватага ў забойстве Тупака Шакура — аднаго з самых уплывовых рэпераў у гісторыі
-
Латвія з 1 верасня забараніла адусюль увоз беларускіх кніг, адзення і цацак
Каментары