21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым
Трагічна скончыліся пошукі юнака з Фаніпаля.

У Дзяржынскім раёне закончыліся пошукі 21‑гадовага Іллі Мацвяенкі, які пражываў у горадзе Фаніпаль Мінскай вобласці.
Малады чалавек сышоў з дому ў невядомым кірунку раніцай 28 жніўня і перастаў выхадзіць на сувязь. Да пошукавай аперацыі далучыўся пошукава-выратавальны атрад «Анёл».
Паводле інфармацыі ад валанцёраў, хлопца знайшлі мёртвым. Падрабязнасці і прычыны здарэння не паведамляюцца.
Каментары