Свет11

Праз 30 гадоў суд назваў вінаватага ў забойстве Тупака Шакура — аднаго з самых уплывовых рэпераў у гісторыі

Прысяжныя ў Лас-Вегасе прызналі 63‑гадовага Дуэйна «Кіфі Дзі» Дэвіса вінаватым у забойстве рэпера Тупака Шакура, аднаго з самых вядомых выканаўцаў у гісторыі хіп-хопа. Шакура застрэлілі ў 1996 годзе, але абвінавачаны ў яго забойстве з'явіўся толькі праз 27 гадоў. Цяпер Дэвісу пагражае пажыццёвае зняволенне, піша Бі-бі-сі.

Дуэйн «Кіфі Дзі» Дэвіс, як мяркуе бок абвінавачання, помсціў рэперу за напад на яго пляменніка. Фота: STEVE MARCUS / POOL / AFP via Getty Images

Тупаку Шакуру было 25 гадоў, калі 7 верасня 1996 года ў Лас-Вегасе абстралялі аўтамабіль, у якім ён ехаў разам з кіраўніком гуказапісвальнага лэйбла Death Row Records Мэрыянам «Шугам» Найтам. Побач з іх BMW на святлафоры спыніўся белы Cadillac, з якога адкрылі агонь. Шакур атрымаў цяжкія раненні і памёр у бальніцы 13 верасня. Найт выжыў.

Забойства аднаго з самых вядомых рэпераў 1990‑х заставалася нераскрытым дзесяцігоддзямі.

Паводле версіі абвінавачання, напад быў помстай за бойку, якая адбылася незадоўга да страляніны. Шакур і людзі з яго атачэння збілі ў казіно Арланда Андэрсана — пляменніка Дуэйна Дэвіса і ўдзельніка банды South Side Compton Crips.

Пракуроры сцвярджалі, што пасля гэтага Дэвіс здабыў пісталет, сабраў яшчэ трох мужчын і адправіўся шукаць Шакура. Калі яны знайшлі яго машыну, Дэвіс, паводле абвінавачання, перадаў зброю на задняе сядзенне Cadillac, пасля чаго адзін з мужчын адкрыў агонь.

Хто менавіта страляў у Тупака, следства так і не ўстанавіла.

У выдадзеных у 2019 годзе мемуарах Дэвіс напісаў, што знаходзіўся ў Cadillac, з якога стралялі ў Шакура, і перадаў пісталет чалавеку на заднім сядзенні. Ён таксама неаднаразова гаварыў пра забойства ў інтэрв'ю, падкастах і дакументальных фільмах.

Тупак Шакур (злева) і яго прадзюсар у аўтамабілі, фота 1996 года

Менавіта гэтыя заявы сталі важнай часткай доказаў абвінавачання. Паліцыя сцвярджае, што падазравала Дэвіса даўно, але раней не мела дастаткова доказаў для прад'яўлення абвінавачання. Яго арыштавалі ў 2023 годзе — праз 27 гадоў пасля забойства рэпера.

Абарона настойвала, што гісторыі Дэвіса былі перабольшаныя дзеля вядомасці і продажу кнігі. Сам ён сваёй віны не прызнаў і пасля вердыкту заявіў, што збіраецца яго абскардзіць.

Прысяжным спатрэбілася каля трох гадзін, каб прызнаць Дэвіса вінаватым у забойстве першай ступені з выкарыстаннем зброі. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне без магчымасці датэрміновага вызвалення. Прысуд маюць абвясціць 13 кастрычніка.

Дэвіс застаецца адзіным жывым з чатырох мужчын, якія, паводле следства, знаходзіліся ў Cadillac. Яго пляменнік Арланда Андэрсан загінуў у перастрэлцы ў 1998 годзе, яшчэ двое мужчын таксама памерлі.

Каментары1

  • а
    01.09.2026
    напады адмарозкаў на адмарозкаў

Цяпер чытаюць

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага19

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Усе навіны →
Усе навіны

Выпусцілі новую мадэль школьнага аўтобуса «Нёман»3

У непальскай катастрофе цудам ацалеў бірузовы дом, на які абрынуўся селевы паток. Як яму гэта ўдалося?1

«Няхай самі ядуць». У Мінску здзівіліся цэнам на хатнія закаткі8

Цяпер дакладна. У Мінску пачалося будаўніцтва доўгачаканага панэльнага ЖК11

Прэзідэнт Літвы пра візіт кіраўніка ЦРУ ў Маскву: ЗША не хочуць разгалошваць яго змест5

«Капітан скокнуў першым». Пасажыры парома, які затануў каля Кіпра, абвінавацілі экіпаж ва ўцёках2

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула7

«Піпец… А падцірацца чэкам?» Беларусы абмяркоўваюць квест з наведваннем прыбіральні на вакзале ў Докшыцах12

У гразевым патоку ў Непале загінула ці знікла 5700 чалавек3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага19

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць