Грамадства2121

Пятрухін шукаў, хто ж упершыню назваў палітвязня Папова «мадэратарам сацсетак Краіны для жыцця». І выйшаў на самога сябе

Пасля заявы Сяргея Ціханоўскага пра тое, што публікацыя «Нашай Нівы» пра Дзмітрыя Папова нібыта паўплывала на жорсткі прысуд расіяніну — 16 гадоў калоніі, — блогер Сяргей Пятрухін вырашыў правесці ўласнае расследаванне. Вынікі аказаліся нечаканымі.

Сяргей Пятрухін. Скрын відэа: narodnireporter / YouTube

1 верасня Сяргей Пятрухін на сваім ютуб-канале выклаў невялікае відэа, у якім, як вынікае з яго ўласнага анонсу, паспрабаваў высветліць, «адкуль «Наша Ніва» атрымала інфармацыю пра тое, што Папоў быў мадэратарам сацсетак «Краіны для жыцця».

Пачаўшы аднаўляць храналогію, Пятрухін зразумеў, што менавіта ён сам быў першым, хто назваў Папова мадэратарам сацсетак «Краіны для жыцця». Гэта адбылося яшчэ за месяц да публікацыі інфармацыі на сайце «Нашай Нівы».

«Я рабіў ролік пра Дзмітрыя Папова, які выпусціў 4 чэрвеня 2020 года, і ўжо тады я назваў яго мадэратарам сацсетак «Краіны для жыцця», — заявіў блогер і паспрабаваў згадаць, як тое відэа з'явілася.

«Мне патэлефанаваў [Аляксандр] Кабанаў з бальніцы, дзе ён тады ляжаў, хварэючы на кавід, і даслаў мне відэа, дзе Папоў ідзе па мазырскім лесе, уцёкшы ад міліцыянтаў. Сказаў мне, хто гэта, бо я [Папова] не ведаў. І сказаў, што трэба зрабіць відэа і выкласці яго ў сеціва».

Але ці паведаміў Кабанаў менавіта тое, што Папоў быў мадэратарам сацсетак, Пятрухін цяпер не памятае.

«Я не выключаю, што я мог сам гэтую інфармацыю знайсці ў цяпер знішчаных тэлеграм-чатах», — прызнаецца ён.

Пятрухін звярнуў увагу, што «Наша Ніва» называла Папова «мадэратарам сацсетак» 8, 10 і 13 ліпеня 2020 года. Пры гэтым у некалькіх матэрыялах рэдакцыя спасылалася на праваабаронцаў і «Вясну». Па словах блогера, упершыню на «Вясне» такая інфармацыя з'явілася ў той жа дзень, калі выйшаў і яго ролік.

Пятрухін не выключае, што «Вясна» магла падхапіць фармулёўку з яго роліка:

«У той час «Вясна» нярэдка перапошчвала мае — ну, нашыя з Кабанавым — матэрыялы. Але гэта таксама трэба праверыць па часе публікацый».

Пры гэтым Пятрухін па-ранейшаму мае прэтэнзіі да «Нашай Нівы» і хоча разабрацца, чаму Рэдакцыя не пераправерыла інфармацыю за ім.

Заўважым, што подпіс «мадэратар сацсетак» не ўплывае ні на што, калі Папоў усё адно быў вымушаны даць паказанні пра сваю працу з камандай Ціханоўскага.

Каментары21

  • Пан Белы меў рацыю...
    01.09.2026
    На вялікі жаль, але на іншых нібыта беларускіх апазіцыйных каналах мадэратарамі таксама былі расіяне. Вось такая невероятная сітуацыя.
  • Жвір
    01.09.2026
    Нейкі вэрхал, у які нармальны чалавек ня ўключыцца. Ці не варта спыніць зьвяртаць увагу на кожны выдаўб салодкай парачкі - Ціханоўскага ды Пятрухіна ? Няхай трындзяць, што хочуць, хто іх усур'ёз слухае ?
  • Belamova
    01.09.2026
    Пан Белы меў рацыю..., гэта б пасавала, бо надта шмат расейскай мовы і расейскіх адсылак ды блогераў было на тых каналаў. Было, далей так.

    Не ведаю, але дадумваюся, чаму далей ніводнае СМІ пра гэта не напісала.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць