Свет44

Казахстан уводзіць платныя дазволы на ўезд у краіну. Беларусаў таксама тычыцца

Казахстан уводзіць платныя электронныя дазволы ETA на ўезд для іншаземцаў, у тым ліку для беларусаў. Пакуль сістэма працуе ў тэставым рэжыме, але паступова стане абавязковай, піша Office Life.

Сталіца Казахстана Астана. Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

З 1 лістапада дазвол спатрэбіцца пры ўездзе праз аэрапорты, з 15 лістапада — праз знешнія сухапутныя межы ЕАЭС, а з 30 лістапада — таксама праз межы з краінамі ЕАЭС. З 15 снежня ETA будзе неабходная незалежна ад спосабу ўезду, у тым ліку пры падарожжы цягніком або праз марскія парты Каспійскага мора.

Калі падаць заяўку не пазней чым за 72 гадзіны да перасячэння мяжы, дазвол будзе каштаваць каля 3900 казахстанскіх тэнге (прыкладна 26 беларускіх рублёў). Пры пазнейшай падачы або аплаце на мяжы сума складзе каля 7600 тэнге (51 рубель).

ETA будзе дзейнічаць 180 дзён і дазволіць знаходзіцца ў Казахстане да 90 дзён на працягу гэтага перыяду.

Пры гэтым паміж Беларуссю і Казахстанам па-ранейшаму дзейнічае бязвізавы рэжым — новае патрабаванне тычыцца менавіта электроннага дазволу на ўезд.

Каментары4

  • Жвір
    01.09.2026
    Гэта ж краіна СНД, АДКБ, мытнай дамовы, ЕўрАзЭС... Таму, самі разумееце, платны ўезд у такім выпадку, а потым і віза, абавязковыя атрыбуты.
  • Янка
    01.09.2026
    Уяздная віза - гэта афіцыйны дакумент, які дае дазвол на ўезд на тэрыторыю дзяржавы іншаземцам. Такім чынам ETA выконвае функцыі візы для ўсіх "бязвізавых" іншаземцаў, то бок Казахстан аўтаматычна сыходзіць з усіх пагадненняў аб бязвізавым рэжыме. Бо у прыватнасці увядзенне ETA наўпрост парушае артыкул 3 Пагаднення ад 04.10.2013 паміж РБ і РК аб парадку знаходжання грамадзян РБ на тэрыторыі РК і грамадзян РК на тэрыторыі РБ, які прадугледжвае вычарпальны спіс дакумантаў, патрэбных грамадзянам РБ для уезду ў РК.
  • Пасол
    01.09.2026
    А чаму б не зрабіць выключэнне для грамадзян ЕАЭС?

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць