Грамадства33

У Брэсце рыбак дамогся доступу да возера, але пасля гэтага жыхарам выпісалі 20 прадпісанняў

У мікрараёне Гершоны ў Брэсце ўзнік канфлікт вакол доступу да мясцовага возера. Рыбак Дзмітрый апублікаваў у тыктоку відэа, на якім паказаў агароджу з калючым дротам, што перашкаджала падысці да вады. Ролік набраў больш за 325 тысяч праглядаў і прыцягнуў увагу камунальных службаў, піша выданне Domovita.by.

Фота: brestcity.com

Пасля гэтага на месца прыехала камісія і выдала жыхарам каля 20 прадпісанняў. Улады патлумачылі, што землі пад воднымі аб’ектамі з’яўляюцца дзяржаўнымі, таму доступ да іх павінен быць свабодным. Пірсы, масткі і агароджы, зробленыя без адпаведных дазволаў, прызналі самавольнымі пабудовамі.

Жыхары ўжо самастойна разабралі восем пірсаў. Яшчэ адзін пірс на вуліцы Чарнігаўскай павінны знесці да 15 верасня. Легалізаваць яго таксама нельга, бо ён знаходзіцца ў водаахоўнай зоне.

Аднак частка мясцовых жыхароў лічыць такое рашэнне несправядлівым. Яны сцвярджаюць, што гадамі за ўласныя грошы прыбіралі смецце, касілі траву, чысцілі вадаём і будавалі бяспечныя масткі, якімі карысталіся і суседскія дзеці. Некаторыя таксама маюць лодкі і катамараны, для якіх неабходны бяспечны спуск да вады.

Паводле ўладаў, цяпер выканана каля 90% выдадзеных прадпісанняў. У выніку доступ да возера для рыбакоў аднавілі, але жыхары, якія раней самі даглядалі бераг, спрабуюць знайсці законныя магчымасці захаваць хоць некаторыя свае пабудовы.

Каментары3

  • 100%
    01.09.2026
    Усё правільна зрабіў рыбак Дзмітрый.
  • Хрыч
    02.09.2026
    Местная ылитка решила отжать озеро,но не прокатило.
  • 3% у міня
    02.09.2026
    Хрыч, правильна, а то кем они себя вазамнили?! Эта толька мине можна строиць маи резиденции у водаахраннай зоне: Ляскавичы, Васток, Браславы - да уже сам усяго не успомню. Или пастроиць кабак для сямьи на берагу в Лебяжым заказнику. А астальным, как гаварыла Марыя Калесникава пратестунам у 2020 - "Соблюдайте закон!"

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»33

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?5

Малдова можа ўвесці для беларусаў візы1

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»33

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць