Грамадства

«Прыязджаю — возера няма». У Лагойскім раёне за два дні знік вадаём

У рэдакцыю Onlíner звярнуўся жыхар Лагойскага раёна Дзмітрый. Як сцвярджае мужчына, літаральна за два дні ў лесе знік вадаём. Яшчэ ў нядзелю ён прыязджаў у гэтую мясцовасць у грыбы — возера было на месцы, а ўжо да аўторка вада практычна цалкам сышла.

Сам Дзмітрый жыве непадалёк год.

— Гэта першае возера ў тутэйшых мясцінах, якое я ўбачыў, і мяне ўразілі прырода і яе некранутасць. Возера вельмі маляўнічае, тут жывуць бабры, водзіцца стронга. Рыбу тут, праўда, ловяць пераважна зімой. Улетку рабіць гэта з берага складана — хіба што з лодкі.

Паводле слоў суразмоўцы, вадаём штучны. У народзе яго называюць Дальва, бо ён знаходзіцца прыкладна за 200 метраў ад аднайменнага мемарыяльнага комплексу. Гідратэхнічнае збудаванне паблізу і сама дамба даўно закінутыя.

— Магчыма, у былыя часы яго неяк выкарыстоўвалі, а цяпер гэта проста месца для медытацый. Можа, цяпер туды трапілі галінкі, лісце, і скід вады быў ускладнены, возера перапоўнілася і размыла дамбу. Бо прычын для ўздыму вады не было: гэтыя дні былі без ападкаў.

Я думаў узяць яго ў арэнду, але гэта лясныя ўгоддзі, таму ўзяў іншае возера з падобнай канструкцыяй, дзе таксама часта прарывала дамбу. Цяпер як гаспадар сачу за яе цэласнасцю, штодня чышчу вадаскід, які таксама знаходзіцца ў аварыйным стане. Збудаваў яшчэ і другі аварыйны вадаскід — у жніўні менавіта ён выратаваў маю дамбу. За ноч узровень вады праз ападкі падняўся на 30 сантыметраў, але ўсё ацалела.

Дзмітрый ужо звярнуўся з пытаннем наконт сітуацыі ў Лагойскую раённую інспекцыю Мінпрыроды.

У Лагойскай раённай інспекцыі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя расказалі «Мінскай праўдзе», што ўчора ў Viber ім прыйшло паведамленне з каардынатамі згаданага возера. У інспекцыі паведамілі, што ў наступныя дні абследуюць вадаём і высветляць прычыну скіду вады.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»5

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 верасня «замініравалі» школы, бальніцы і Міністэрства абароны

Вось як выглядалі дзеці на лінейцы ў той самай баранавіцкай школе — «астраўку Паўночнай Карэі» ФОТЫ25

Лукашэнка папракнуў Расію, Кітай і Індыю ў безыніцыятыўнасці19

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя14

Беларускія футбалісты выратавалі пажылую жанчыну з палаючага дома ў Кыргызстане1

Стала вядома, колькі «Савушкаў прадукт» заплаціў за Полацкі малочны камбінат1

Двое беларусаў, якія мелі сувязі з расійскай вайсковай прамысловасцю, прызналі сваю віну ў Літве2

Лукашэнка запрасіў кіраўніка Лаоса ў Беларусь. Той прапанаваў разам здабываць золата2

«Прывет, дарагая, гэта Аляксей Хлястоў». Нехта стварыў фэйкавы акаўнт спевака

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»5

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць