«А мы ідзём у школу ці ў турму?» Людзі крайне негатыўна ўспрынялі надгляд дзяцей на ўваходзе ў школу
Навіна пра тое, што ў беларускіх школах узмацняюць прапускны рэжым і ўводзяць абавязковы надгляд рэчаў як вучняў, так і наведвальнікаў, выклікала эмацыйную рэакцыю.

Ролік у TikTok з падрабязнасцямі новых правілаў, якія пачалі дзейнічаць з 1 верасня, сабраў больш за пяць з паловай тысяч каментароў.
Многія карыстальнікі адзначылі, што мяжа паміж адукацыйнай установай і месцам зняволення пачынае сцірацца. Самым папулярным стала заўвага: «Мы нібыта ў школе, а не ў турме».

Яшчэ амаль 23 тысячы лайкаў сабрала кароткае рытарычнае пытанне: «Што за трызненне?»

На трэцім месцы па папулярнасці саркастычная прапанова:
«Можа, школы калючым дротам абнесці і вышкі па перыметры паставіць?»

Беларусы задаюцца пытаннем, дзе мяжа гэтага ўзмацнення рэжыму: «А ў садках калі будуць абшукваць дзяцей?»

«А мы ідзём у школу ці ў турму?», «Мы ў Паўночнай Карэі, ці што?, «Такое адчуванне, што ў нас тэ#акты кожны дзень здараюцца», —
абураюцца чытачы.

Многія іранізуюць: «Хутка форму з нумарамі будуць выдаваць, знахабнелі зусім».

Некаторыя каментатары прапануюць распаўсюдзіць такую «бяспеку» і на чыноўнікаў: «Дык давайце будзем абшукваць усіх людзей на высокіх пасадах, і гэта не павінна ўспрымацца як недавер — гэта дзеля бяспекі дзяржавы! А то раптам знойдуць лішнія грошы, якіх так не хапае ў нашай краіне!»

Бацькі перакананыя, што надгляд рэчаў з дазволу настаўніка незаконны.
«Мы што, у СІЗА? Які ператрус без бацькоў? Надгляд? Вы здзекуецеся? Які дазвол ад настаўніка? Настаўнікі нам ніхто». «Па законе — толькі ў прысутнасці бацькоў! Дзе новы закон?»

Акрамя прававых аспектаў, людзей хвалюе і банальная лагістыка. Чытачы мяркуюць, што працэдуры на ўваходзе скрадуць у дзяцей час: «Гэта цяпер +1—1,5 гадзіны да вучэбнага часу — да ўрокаў і пасля?».

Некаторыя спрабуюць глядзець на сітуацыю з гумарам:
«Можна бяздомных кацянят прыстройваць: паклаў у заплечнік, знайшлі — перадалі прадстаўнікам школы». «Самая здаровая ідэя», — іранізуюць у адказ карыстальнікі.

Хоць цяпер у сацсетках менавіта ябацькі адчуваюць сябе смела і вальготна, галасы тых, хто лічыць меры апраўданымі, адзінкавыя:
«А што вас бянтэжыць? Мала вам усялякіх інцыдэнтаў?»
«А вы паглядзіце, што творыцца, напрыклад, у амерыканскіх школах: колькі там забойстваў дзяцей дзецьмі, пра наркату наогул маўчу».
«Я за! Хачу, каб усе дзеці, якія прыйшлі ў школу, вярнуліся жывымі і здаровымі дадому! Гэта абарона нашых дзяцей!»

Самі школьнікі заўважаюць, што школа ўсё больш асацыюецца з сілавым аб’ектам, а тыя, хто паспеў атрымаць атэстат раней, лічаць сябе сапраўднымі шчасліўчыкамі:
«Дзякуй Богу, апошні год застаўся. Добра, што хоць снайпераў на вышках і буйнакаліберныя кулямёты з траншэямі на ўваходзе не пабачу», «Божа, якое шчасце, што мы скончылі гэтую школу… З кожным годам усё больш «маднейшыя» навіны».

Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
луке страшна пашанцавала з беларускім народам, ён можа што заўгодна з імі рабіць, а яны ніколі не возьмуцца за вілы, асабліва пасля падаўлення пратэстаў.
Кожнага і кожную вытрасаць да ніткі!
Не до нитки, а до трусов!