Каментары да артыкула

«А мы ідзём у школу ці ў турму?» Людзі крайне негатыўна ўспрынялі надгляд дзяцей на ўваходзе ў школу

  • ну, шчыра кажучы
    02.09.2026
    процьма была выпадкаў прыносу ў школу піва, цыгарэт, ножыкаў і іншай дрэні.
    Звычайна гэта забіраў настаўнік, завуч, ці дырэктар.
    Але апошнім часам шмат бацькоў становяцца на бок дзяцей нават у тых выпадках, калі рамень па іх плача.
    І пачынаецца - па якім праве, ды з якой нагоды...
    Ну вось, цяпер ёсьць права ды нагода.
  • Незадаволены, а далей што?
    02.09.2026
    Гэта незадаволенасць далей інтэрнэту і кухні нікуды не пойдзе, як і незадаволеннасць усімі іншымі рэчамі
    луке страшна пашанцавала з беларускім народам, ён можа што заўгодна з імі рабіць, а яны ніколі не возьмуцца за вілы, асабліва пасля падаўлення пратэстаў.
  • Шляхціч Завальня
    02.09.2026
    Незадаволены, а далей што?, гэта толькі пытанне часу, да першых сапраўдных праблемаў з эканомікай.
  • Незадаволены, а далей што?
    02.09.2026
    Шляхціч Завальня , сумняюся. Мне таксама раней здавалася, што праблемы з эканомікай падымуць хатаскрайсніх. Але калі глядзець на гісторыю пратэстаў як Беларусі, так і ўсяго пост-ссср, асоба не было моцных пратэстаў з-за эканомікі.
    2020г быў з-за фальсіфікацый і гвалту, плошчы 2006, 2010 таксама
    Майданы ва Украіне з-за несправядлівасці з боку ўлады
    Таму мне ідэя зрабіць Беларусь беднай, каб гэта падняла людзей, скептычнай здаецца, асабліва калі гэта будзе павольная стагнацыя
  • Дзякуй Богу!
    02.09.2026
    Вельмі добра, што нарэшце небаракі ачомаліся і пачалі хоць штосці ў тых школах кантраляваць. Курыва, насваі, заточкі, кастэты - відаць, нашыя "свядомыя незалежныя" не маюць дзяцей і не бачаць, што адбываецца навокал з-за гэтых сацыяльных сетак. Колькі забойстваў ужо было і ў ЗША, і ў Яўропе, і ў любімай вамі Расеі.
    Кожнага і кожную вытрасаць да ніткі!
  • Так правильнее
    02.09.2026
    Дзякуй Богу!,
    Не до нитки, а до трусов!
  • Someone
    02.09.2026
    Вельмі спрэчная і відавочна непапулярная мера. Але я хачу звярнуць увагу на недапушчальнасць брыдкага палярызуючага стылю журналісцкага каментару. Тыя, хто выказаўся ў падтрымку праверак, гэта жывыя людзі са сваім меркаваннем. Магчыма занадта трывожныя, напалоханыя гісторыямі пра наркотыкі, булінг і г.д. Але для ананімнага аўтара НН гэтага дастаткова каб ахрысціць ябацькамі. Выкарыстанне гэтага зневажальнага тэрміну на кожным кроку гэта адзін з сімптомаў чорна-белага мыслення, з-за якога, напрыклад, нават вузкая эмігранцка-апазіцыйная тусоўка без асаблівай знешняй дапамогі ўжо раскалолася на кавалачкі. Можа хопіць усіх хто хоць у нечым незгодны запісваць у ворагі?
  • Лабуда
    02.09.2026
    Someone , а хто ВЫ такі, каб тут указваць, як каму пісаць? Напішыце ў рэдакцыю - і яны змесцяць вашую пазіцыю. Яны абяцалі.
  • бацька
    02.09.2026
    Цяпер скажуць, што час ваенны... Але рыхтавацца да вайны яны пачалі вельмі даўно, гэбня ўжо даўно спланавала і паслядоўна крок за крокам праводзіць закрыццё садкоў і школ. І гэта наводзіць на думку: няўжо ніхто не заўважаў, як нашымі дзецьмі занялася Лубянка?

    А мы да гэтай пары ўсё робім выгляд, нібы краінай кіруе Мінск
  • Влад
    02.09.2026
    Ну а как вы хотели? Сами же режим и выкармливаете своими налогами и детей в школу ведёте!
  • дажалі
    02.09.2026
    Ітак жывут в цюрме і ішчо вякают.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць