Заўважыўшы, што сям’я, якая жыве паверхам ніжэй, робіць рамонт і перыядычна пакідае кватэру незачыненай, мужчына падпільнаваў момант і наведаўся да іх у госці.

Улоў атрымаўся неблагі: мэблевы гарнітур, каркас для ванны і шкло для душавой кабіны. Прычым мужчына не толькі вынес усё гэта аптовай партыяй, але і застаўся цалкам незаўважаным.
Калі муж і жонка выявілі знікненне рэчаў, яны патэлефанавалі ў міліцыю. «Дабро» знайшлося тут жа — у пад’ездзе. Выкрадальнік схаваў яго ў смеццеправодзе. Заставалася толькі адна загадка: хто ж той самы «смяльчак», паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
Апрацаваўшы паверхні скрадзеных прадметаў дактыласкапічнымі парашкамі, спецыяліст змог выявіць «пальчыкі». А далей — справа тэхнікі: адбіткі праверылі па базе і выйшлі на беспрацоўнага, раней судзімага, да таго ж суседа з непагашанай судзімасцю за крадзеж.
Цяпер мужчыну пагражае крымінальная адказнасць за крадзеж.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары