Меркаванні2828

Не трэба ўспрымаць паступовасць як слабасць. Гэта адзіны рэальны шанец для Беларусі

У памяць пра Аляксандра Мілінкевіча Зянон Пазняк напісаў, што той быў «прыхільнікам мяккай сілы, паступовасці і кампрамісу». Адзначыўшы добрыя справы Мілінкевіча, такія як беларускі патрыятызм, спрыянне адукацыі і культуры, ягоны шлях Пазняк усё ж назваў супярэчлівым. Адкінуўшы ілюзіі, я лічу, што гэта адзіны магчымы шлях для Беларусі, піша ў фэйсбуку журналіст Дзмітрый Гурневіч.

Аляксандр Мілінкевіч. Фота прэс-службы Офіса Святланы Ціханоўскай

Беларуская сіла заўсёды была ў дыпламатыі, кемлівасці і мудрасці. І сам Пазняк тут выдатны прыклад. Дамагчыся незалежнасці 25 жніўня 1991 года стала магчымым не дзякуючы «вешанню камуністаў», а кемлівасці Беларускага Народнага Фронту. Камуністаў не білі ў Авальнай зале, а пераконвалі і прасілі, карысталіся момантам іх страху і разгубленасці.

Ва ўспамінах Пазняка ёсць эпізод, калі дэпутат БНФ Голубеў абразіў словам дэпутата-камуніста Качана. Пазняк імгненна адправіў Голубева прасіць прабачэння ў Качана, бо ён ведаў, што без галасоў камуністаў Вярхоўны Савет, у якім іх большасць, ніякая Беларусь немагчымая.

Аляксандр Мілінкевіч быў ва ўладзе ўсяго 6 год, з 1990 да 1996-га. У яго ёсць шмат заслуг: і беларускія школы, і помнікі архітэктуры, назвы вуліц, каталіцкая духоўная семінарыя і шмат іншага. Зрабіць гэта можна было толькі дзякуючы кампрамісам, паступовасці і мяккай сіле.

Усё, што было талковага ў Беларусі за апошнія дзясяткі гадоў, рабілася такімі людзьмі ўнутры сістэмы або апантанымі беларусамі, якім такія людзі давалі зялёнае святло. Яны былі і будуць, нягледзячы на любыя чысткі. І за такіх людзей трэба трымаць кулакі. Бо менавіта дзякуючы ім Беларусь дыхае, хай сабе і дзякуючы штучнай вентыляцыі лёгкіх.

У савецкай Беларусі такіх было вобмаль, а ва Украіне багата. І менавіта яны там спрыялі большай нацыянальнай свядомасці народу. Ці быў гэты шлях супярэчлівым? Вядома. У гэты ж час украінскіх дысідэнтаў высылалі ў лагеры Сібіры. А ці была альтэрнатыва? Не.

Жыццё складанейшае, чым чорна-белая шкала.

Калі б у Беларусі было больш нацыянал-камуністаў, Зянону Пазняку не давялося б у 1980‑я рабіць раскопкі Дамініканскага касцёла і кансерваваць яго рэшткі або бараніць Нямігу ад знішчэння. Яны б стаялі на сваіх месцах. У Літоўскай ССР так і было, таму замак у Троках аднаўлялі ўжо ў 1960-я, калі Машэраў загадаў нішчыць менскі стары горад.

Беларусы — не пра захоп будынкаў і ўзброены супраціў. Яны пра логіку і халодны разлік. Асцярожным людзям паступовасць заўсёды бліжэй.

Калі прымалася Трэцяя ўстаўная Грамата БНР, людзі спрачаліся да раніцы. Луцкевіч ішоў на кампрамісы, бо ведаў, што без іх нічога не атрымаецца. Пазняк у 1991‑м і наступныя гады ў ВС таксама быў рэалістам, таму і дамогся многага.

Аляксандр Мілінкевіч не здолеў бы нічога без мяккай сілы. Не трэба ўспрымаць паступовасць як слабасць. Выглядае, што гэта адзіны рэальны шанец для Беларусі.

Каментары28

  • Бубубу
    22.08.2026
    Не, гэта не верна. Паступовасць ужо была у пачатку 90-х, і на яе тле ўтварыўся лукашызм. Паступовасць мроілася ў 2014-м, і яе растапталі праз некалькі год. Размовы пра паступовасць гэта добрая міна пры кепскай гульні, спроба прысалодзіць горыч поўнай паразы перад азвярэлым гвалтам і абыякавасцю.
  • Час гуляе за нас, імерыя д'ябла памірае
    22.08.2026
    "Беларусы — не пра захоп будынкаў і ўзброены супраціў. Яны пра логіку і халодны разлік. "

    Час гуляе за нас, імерыя д'ябла памірае. Дзякуй НН, і Калі ласка больш інтэлектуальна- Беларускага стаміў жоўты ботэкс маскоўскай імперыі.
  • Ни о чем
    22.08.2026
    Час гуляе за нас, імерыя д'ябла памірае, Пока империю умрет, вы умрёте в эмиграции, а ваши дети и внуки уже будут считать себя поляками. Армия ждунов придумала нам новую фишек постепенности. Это ни о чем.

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка19

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню3

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць