Свет33

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце

Людзям, якія ўжо запісаліся на сумоўі ў пасольствах і консульствах, пачалі дасылаць паведамленні аб пераносе сустрэч.

Фота: Pamela Smith / AP

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прыпыніла разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце, паведамляе Financial Times.

Дзярждэпартамент ЗША патлумачыў паўзу неабходнасцю правесці «паглыбленае навучанне» консульскіх супрацоўнікаў. Іх павінны навучыць выяўляць заяўнікаў, якія, на думку амерыканскіх уладаў, могуць стаць залежнымі ад дзяржаўных дапамог.

Людзям, якія ўжо запісаліся на сумоўі ў пасольствах і консульствах ЗША, пачалі дасылаць паведамленні аб пераносе сустрэч. Новыя даты ім абяцалі паведаміць пазней. Калі разгляд заяў адновіцца, Дзярждэпартамент не ўдакладніў.

Каментары3

  • Rampapam
    26.08.2026
    Краіна пабудаваная мігрантамі прыпыняе міграцыю легальных мігрантаў, але нічога не робіць з нелегальнай міграцыяй з Мексікі. Ок, не будзем перашкаджаць МАГА вынішчаць ЗША.
  • дайце грантаў
    26.08.2026
    Rampapam ,

    Не мігрантамі, а піянерамі.

    Яны будавалі краіну з нуля. З нічога, цяжкай працай з рызыкай для жыцця.
    Іх дзеці гэта зрабілі традыцыямі. Іх унукі - культураю.

    А цяперашнія мігранты прыязджаюць на ўсё гатовае і пачынаюць патрабаваць усё. І грошай, і жытло, і ежу як яны звыклі дома, і рэлігійныя цэнтры... І пры гэтым паліваюць нацыю, якая ім гэта дае, клічуць усіх расістамі і кажуць, што іх культура - лепшая.

    І тое самае ў Еўропе.
    Самі ходзяць пад сабе і нічога ня ўмеюць, адное крычаць, што еўрапейцы ўсе дрэнныя і прыцясняюць іх барбарскія рэлігіі і трагладыцкія звычаі. І кажуць, што гэта яны пабудавалі Еўрапейскі дабрабыт, а не пакаленні цяжкай працы, ахвяраванняў жыцця ў галечы дзеля дабрабыту дзетак.

    Бо ў іх культурах няма ні канцэпцыі адкладзенай узнагароды, ні асабістай адказнасці. Толькі дай мне, дай-дай...

    Гэта гіммігранты, натуральна "дайце грантаў!".
  • Піянер ўсім рабятам прымер
    26.08.2026
    дайце грантаў, традыцыямі зьнішчэньня мясцовых народаў, культураю высяленьня і дэпартацыі тамтэйшых спакон веку жыхароў...

Цяпер чытаюць

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы адбыўся пажар на заводзе, які вырабляе камплектуючыя для беспілотнікаў. Правяраецца версія дыверсіі12

«Затое не было адчування, што ты звер». Севярынец распавёў, у якую пакуту ператвараецца ў зняволенні звычайнае пытанне гігіены6

Беларускі добраахвотнік Жэрар расказаў сваю версію справы, якую завялі на яго ва Украіне7

Mark Formelle выпусціў калекцыю з культавымі будынкамі Беларусі6

Лукашэнка паляцеў у Кыргызстан4

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць