Культура2525

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным

Ці лёгка карыстацца роднай мовай у краіне, дзе яна мае статус дзяржаўнай? Ірландскі блогер вырашыў праверыць гэта на ўласным досведзе, запусціўшы незвычайны чэлендж: ён стаў тэлефанаваць у мясцовыя закусачныя і спрабаваць замовіць ежу на вынас выключна па-ірландску (Gaeilge), каб высветліць, ці ўдасца яму ўрэшце зрабіць такі заказ.

Джонатан Фінлі. Скрын відэа: nasti_2k / Instagram

Аўтар эксперыменту — дублінскі блогер Джонатан Фінлей (Jonathan Finlay), больш вядомы ў сацсетках пад псеўданімам Nasti (nasti_2k). Асноўная тэма яго кантэнту — ежа, да якой далучаюцца футбол і ірландская культура. Яшчэ да моўнага эксперыменту Фінлі атрымаў вядомасць дзякуючы аглядам фастфуду і незвычайным спалучэнням страў.

У жніўні 2026 года ён запусціў новую серыю: кожны дзень тэлефанаваць у розныя рэстарацыі і закусачныя і спрабаваць замовіць ежу на ірландскай мове, пакуль аднойчы яго замову нарэшце не прымуць.

Эксперымент хутка стаў вірусным. Толькі першыя шэсць ролікаў серыі за некалькі дзён набралі каля 11 мільёнаў праглядаў.

Кожны раз мужчына тэлефануе ў новую ўстанову грамадскага харчавання, аднак яе назву не раскрывае. Такім чынам блогер не хоча прыцягваць негатыўную ўвагу да канкрэтных рэстаранаў і закусачных.

Спіс яго замоваў самы разнастайны: ад класічных бургераў, піцы і смажанай курыцы да рыбы з бульбай фры і папулярнага ў Ірландыі «спайс-бэга» (spice bag) — вострай сумесі бульбы і курыцы, якую звычайна гатуюць у мясцовых кітайскіх забягалаўках.

Тактыка блогера простая і нязменная. Калі на іншым канцы падымалі слухаўку, ён ветліва вітаўся па-ірландску і агучваў сваю замову. Аднак амаль ва ўсіх выпадках рэакцыя аднолькавая — поўнае неразуменне.

Калі супрацоўнікі перапытваюць, мужчына цярпліва паўтарае тую ж фразу на ірландскай мове. Часам слухаўку перадаюць калегам у надзеі, што тыя зразумеюць дзіўнага кліента, але часцей за ўсё размова заканчваецца тым, што суразмоўца проста кладзе слухаўку.

Самым кур’ёзным і адначасова сумным стаў выпадак на дзясяты дзень эксперыменту. Спрабуючы замовіць «спайс-бэг», блогер сутыкнуўся з раздражнёнай супрацоўніцай.

Блогер: Вітаю, ці магу я атрымаць «спайс-бэг», калі ласка?

Супрацоўніца: Выбачайце?

Блогер: Ці магу я атрымаць «спайс-бэг», калі ласка?

Супрацоўніца: Паслухайце, я сёння не ў тым настроі, каб жартаваць.

Блогер (пераходзячы на англійскую): Я проста хацеў даведацца, ці ёсць у вас хто-небудзь, хто размаўляе па-ірландску?

Супрацоўніца: Не, не, мы не размаўляем па-французску.

Блогер: Гэта насамрэч ірландская.

Супрацоўніца: Я ведаю, што вы там спрабуеце размаўляць па-ірландску, але мы не размаўляем [на ёй], мы размаўляем па-французску.

Блогер: Добра. Няма праблем. Вялікі дзякуй.

Супрацоўніца: Добра, бывайце.

Джонатан запісаў асобнае відэа, дзе даў адказы на некаторыя заўвагі і патлумачыў мэту свайго чэленджу.

На адзін з частых каментароў «навошта тэлефанаваць у кітайскія забягалаўкі і чакаць, што там будуць ведаць ірландскую?» аўтар заўважыў: «Я не называю ўстановы ў відэа, але відавочна, што ў многіх з гэтых людзей — выразны дублінскі акцэнт». У якасці прыкладу ён прывёў фразу жанчыны з апошняга дыялогу.

Але для яго гэта ўвогуле не галоўнае: ён ведае шмат людзей, якія самі не з Ірландыі, але вывучылі ірландскую і размаўляюць на ёй. Таму паходжанне чалавека тут ні пры чым.

Некаторыя карыстальнікі раілі яму адправіцца ў Голуэй — рэгіён на захадзе краіны, дзе ірландская мова больш распаўсюджаная. На што блогер заўважыў:

«Я з Дубліна (…) Я не хачу рабіць заказ толькі ў адной частцы Ірландыі. Я хачу мець магчымасць заказаць па ўсёй Ірландыі, уключаючы месца, адкуль я родам і якім ганаруся».

Асобна блогер падкрэсліў, што ні ў якім разе не хацеў высмеяць супрацоўнікаў сэрвісу.

«Мэта гэтай серыі — не кпіць з людзей, а запрасіць як мага больш людзей у нашую культуру», — адзначыў ён.

Пакуль эксперымент працягваецца.

Ірландская мова мае ў дзяржаве статус першай афіцыйнай, аднак у паўсядзённым жыцці значна саступае англійскай — якая выцесніла яе яшчэ калі Ірландыя была залежнай ад Брытаніі. Паводле перапісу 2022 года, каля 1,87 мільёна чалавек — прыкладна 40% насельніцтва — заявілі, што ў той ці іншай ступені валодаюць ірландскай, але свабодна размаўляюць на ёй менш за 200 тысяч чалавек.

Каментары25

  • Віленчук
    25.08.2026
    Замест таго, каб змагацца да родную мову, палітыкі Ірланлыі змагаюцца за міфічную палестыну.
  • .
    25.08.2026
    Нашто яму кашулька англійскага клубу, такому патрыёту?
  • %
    25.08.2026
    Вось і мы маем такую самую трагедыю, і роўна такія самыя тупыя і мярзотныя адказы на выкарыстаньне беларускай мовы ў Беларусі

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС18

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

«Трэба крычаць, што мы ёсць, мы былі і працягваем існаваць». Тэатральны крытык Настасся Панкратава — пра сваю кнігу і беларускі тэатр да і пасля 2020 года

Японскаму дзядулю дапамаглі стаць зоркай інстаграма нядружныя каты

Раскошнага іранскага самалёта, які ўзяўся лётаць з Тэгерана ў Мінск, хапіла толькі на чатыры рэйсы туды-назад4

Загінуў генерал, якому толькі паўмесяца таму далі Героя Расіі. Гэты 17‑ы забіты расійскі генерал. Украіна не страціла ніводнага 11

Нафтавікі ЗША папярэдзілі, што механізмы стрымлівання сусветнага паліўнага крызісу вычарпаныя10

У Докшыцкім раёне загінула 22‑гадовая мадэль з Санкт-Пецярбурга8

З самаробным чоўнам, гусямі і зёлкамі замест лекаў. Як жыве сапраўдны палескі рабінзон4

У Ізраілі пры дапамозе сакрэтнай агенткі выкрылі сетку, якая ўцягвала беларусак у прастытуцыю3

У Польшчы беларуска на квадрацыкле сарвалася з абрыву ў Віслу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС18

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць