Мова2525

Беларуска ў Ірландыі: Ірландская мова жыве як аздабленне, рэліквія, а не сродак зносін

Піша Алеся Федаровіч.

Жыву ў Ірландыі і цікаўлюся моўнай тэмай. Вось мае назіранні.

Так, дзяржава вельмі падтрымлівае ўжыванне ірландскай мовы, выдаткоўваюцца вялікія сродкі на яе пашырэнне. Ёсць ірландскамоўны тэлеканал, радыё і інтэрнэт-рэсурсы. Шыльды, надпісы практычна ва ўсіх грамадскіх месцах дублююцца па-ірландску. Лісты з усіх устаноў прыходзяць на дзвюх мовах. Калі тэлефануеш у любую дзяржаўную ўстанову, ёсць выбар моў.

Дзейнічае 20‑гадовая праграма, накіраваная на пашырэнне ірландскай мовы ў паўсядзённым жыцці. Ёсць раёны, дзе па-ірландску размаўляюць, але ў працэнтных суадносінах гэта вельмі невялікая лічба.

На вуліцах гарадоў (была ва ўсіх буйных і шмат якіх мястэчках) чыстую ірландскую я не чула ні разу. Дэкаратыўна, бывае,што ўжываецца, напрыклад, у пачатку прамовы вітанне і ў канцы — «усяго вам добрага» па-ірландску.

У школе ірландская — гэта абавязковы прадмет, вывучаецца з самага першага і да апошняга дня, і, калі здаеш выпускныя экзамены па-ірландску, атрымліваеш дадатковыя балы.

Ірландцы наракаюць на неэфектыўнасць выкладання мовы, таму што большасць выпускнікоў мовай свабодна не валодаюць.

У вышэйшай адукацыі ірландская займае вельмі і вельмі сціплае месца, ведаю толькі адну ВНУ, дзе частка прадметаў выкладаецца па-ірландску.

Бізнэс па-ірландску — асабіста не сустракала ні разу.

Мову ў цэлым паважаюць як спадчыну, але ў практычным выкарыстанні ў яе вельмі і вельмі абмежаваны арэал. Ёсць штосьці падобнае да нашай трасянкі, калі ў маўленні перасыпаюць паміж звыклай англійскай некалькі ірландскіх слоўцаў. 

Каб мова рэальна распаўсюджвалася, на мой погляд, трэба, каб была пераемнасць. Спачатку, у школе трэба выкладаць яе як мову, прыдатную для зносінаў, а не як прадмет кшталту лаціны. Па-другое, пашыраць яе ўжыванне ў вышэйшай адукацыі. І, галоўнае, потым ужываць яе ў жыцці, у камерцыі, а ў гэтым пакуль зацікаўлена вельмі і вельмі мала людзей. 

Моцна ўскладняе сітуацыю тое, што з маленства ірландцы размаўляюць на адной з самых пашыраных у свеце моваў — гэта проста, зручна і практычна. Спажывецкія адносіны праяўляюць сябе напоўніцу — навошта прыкладаць столькі высілкаў на вывучэнне вельмі адрознай і складанай мовы, практычнае выкарыстынне якой сёння амаль зводзіцца да нуля? 

Так і жыве ірландская мова як аздабленне, рэліквія, а не як сродак зносінаў.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

22‑гадовая дзяўчына ўзначаліла турэцкі футбольны клуб

Зяленскі: Пераможцаў у вайне не будзе13

Закрываць ці не закрываць вечка ўнітаза перад змываннем?7

У Нідэрландах адбыліся масавыя перабоі ў працы чыгункі праз прадметы на пуцях5

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся58

«Трэба крычаць, што мы ёсць, мы былі і працягваем існаваць». Тэатральны крытык Настасся Панкратава — пра сваю кнігу і беларускі тэатр да і пасля 2020 года

Японскаму дзядулю дапамаглі стаць зоркай інстаграма нядружныя каты

Раскошнага іранскага самалёта, які ўзяўся лётаць з Тэгерана ў Мінск, хапіла толькі на чатыры рэйсы туды-назад4

Загінуў генерал, якому толькі паўмесяца таму далі Героя Расіі. Гэты 17‑ы забіты расійскі генерал. Украіна не страціла ніводнага 12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС18

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць