Грамадства55

У Брэсце шасцігадоваму дзіцяці ў краме прадалі алкагольны напой

Шасцігадоваму хлопчыку ў Брэсце ў краме прадалі алкагольны напой, які ён пераблытаў з квасам. Маці даведалася пра гэта толькі пасля таго, як дзіця ўжо выпіла каля дзвюх шклянак, паведамляе выданне «БрестСити».

Хлопчык пайшоў у краму па квас, але замест яго набыў напой «Ясен Квасен» вытворчасці «Лідскага піва». Яго мацунак складае 4,6%, што пазначана на этыкетцы. Аднак для маленькага дзіцяці такая інфармацыя, вядома, нічога не значыць.

Маці хлопчыка праз нейкі час сама паспрабавала напой, што піў сын, і зразумела, што гэта алкаголь. Пасля гэтага яна пакінула скаргу ў краме. Праверку правялі супрацоўнікі ўпраўлення гандлю і паслуг Брэсцкага гарвыканкама. Яны пацвердзілі факт продажу алкаголю непаўналетняму. Прадаўца плануюць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

Аднак карыстальнікі звярнулі ўвагу і на іншы бок гэтай гісторыі. Паводле іх, сам выгляд і назва «Ясен Квасен» вельмі падобныя да звычайнага безалкагольнага квасу, таму напой могуць выпадкова пераблытаць нават дарослыя.

Некаторыя расказвалі, што самі прымалі яго за квас і толькі пасля дэгустацыі разумелі, што гэта алкаголь. Людзі лічаць, што інфармацыя пра наяўнасць алкаголю на ўпакоўцы зроблена недастаткова прыкметна.

Адзін з карыстальнікаў нават прапанаваў вытворцу змяніць афармленне і назву напою так, каб яго было немагчыма зблытаць са звычайным квасам. 

Каментары5

  • Кефір
    27.08.2026
    ха, На мой погляд, тут трэба адразу з "крэатыўшчыкамі" з Ліды разбірацца.
  • 46
    27.08.2026
    Кефір, ці з тымі "крэатыўшчыкамі", што забаранілі рэкламу піва
  • Ёсік
    27.08.2026
    Больш за 50 гадоў таму, апасьля першага класа да цёткі ў вёску прыехаў. Пайшоў у краму і папрасіў для дзядзькі Васіля бутэльку віна, бо яму было вельмі дрэнна апасьля ўчора. Без пытаньняў прадавачка дала, і папрасіла перадаць, каб дзядзька хутчэй на ногі ўставаў.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт5

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт5

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць