Грамадства55

«Водар» і «Смачны»: на ўпакоўках пішуць, што на заквасцы, а яны на дражджах

У беларускіх крамах пачалі прадаваць больш натуральны хлеб на заквасцы, але з нюансам. На яго звярнула ўвагу карыстальніца Threads Дзіна, піша Blizko.by.

Дзяўчына выклала фота двух відаў хлебу вытворчасці Слуцкага і Мінскага хлебазаводаў. На ўпакоўках было пазначана, што абодва віды прадукцыі прыгатаваныя з выкарыстаннем закваскі, а значыць з'яўляюцца больш натуральным варыянтам у параўнанні са звычайным хлебам, бо ў іх няма прамысловых дражджэй. Але на адваротным баку ў складзе ў абодвух выпадках былі пазначаныя хлебапякарныя дрожджы.

У каментарах меркаванні разышліся:

«І што вас тут бянтэжыць? Выраб хлеба на заквасцы не выключае дадавання прэсаваных дражджэй, больш за тое, гэта класічная практыка».

«На мінулых выхадных у мяне было такое ж пытанне да гэтага хлеба. Вы не самотныя, аўтар. Як на мяне, 100% на заквасцы азначае, што там толькі закваска».

«А ў чым паніка? Закваска — тыя ж дрожджы, толькі ў профіль. Біяхімія працэсу аднолькавая, розніца толькі ў араматыцы».

«Проста маркетынг, але і ў цэлым адно другому не супярэчыць. Закваска — гэта дзікія дрожджы плюс малочнакіслыя бактэрыі».

У традыцыйнай (натуральнай) хлебнай заквасцы сапраўды абавязкова павінны быць дрожджы. Але не звычайныя, а «дзікія» — натуральныя, якія збіраюць разам з сыравінай для «спантаннага» браджэння. Менавіта гэтыя «дзікія» дрожджы адказваюць за пад'ём цеста і ўтварэнне пышнага мякішу, выдзяляючы вуглякіслы газ. Хлеб на заквасцы лічыцца больш карысным, таму што ў закваску не дадаюць цукар або прамысловыя дрожджы. У складзе названых хлябоў не было «дзікіх» дражджэй, а значыць іх карыснасць з'яўляецца даволі спрэчнай.

Каментары5

  • пекар
    08.06.2026
    >Хлеб на заквасцы лічыцца больш карысным, таму што ў закваску не дадаюць цукар або прамысловыя дрожджы

    Кім лічыцца? Адкуль рэдакцыя бярэ такую бязглудзьдзіцу? Розьніца паміж закваскай і фасаванымі дражджамі ў розным араматычным профілі. Які пры тым вызначаецца збольшага малочнакіслымі бактэрыямі, прысутнымі ў заквасцы, а не дражджавым грыбком. Ніякай розьніцы ў карыснасьці няма. Да чаго там "дадатковы цукар" і "пышнасьць" - увогуле загадка. Мука ўтрымлівае амілазу, пры дадаваньні вады яна каталізуе гідралітычную рэакцыю, і з крухмала атрымліваюцца цукры, якія забясьпечваюць дрожджы. Дадатковы цукар звычайна дадаюць для дадатковай слодычы, ад віду дрожджаў тут нічога не залежыць.

    Як кажа стары жарт "журналіст - гэта чалавек, які з упэўнена піша пра ўсё, ня ведаючы нічога".
  • пекар
    08.06.2026
    Трэба разумець, што ў масавай вытворчасьці неабходная стандартызацыя інгрэдыентаў. Каб з аднолькавых складнікаў заўсёды атрымліваць аднолькавы вынік. Інакш складана кантраляваць якасьць, бо хлябы з розных партыяў будуць адрозьнівацца і смакам, і вільготнасьцю, і мяккасьцю. Пакупнікі збольшага радыя таксама ня будуць. Таму вялікія пякарныя фабрыкі выкарыстоўваюць "культурныя" дрожджы заўсёды, і калі яны пішуць пра "закваску" - гэта маркетынгавая маніпуляцыя без сумневаў. Пекчы на заквасцы могуць сабе дазволіць толькі малыя пякарні.
  • Жвір
    08.06.2026
    пекар, а як жа Барадзінскі(калі не памыляюся, яго штампавалі на х/з N°2) той жа Нарачанскі ? Ня ведаю, як цяпер, а некалі ўвогуле заварное цеста выкарыстоўвалася, і гэта на хлебазаводзе, а не ў прыватнай, невялічкай пякарні.

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 18

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN13

Стваламазгавы імплант упершыню паставілі беларускаму дзіцяці. Хлопчык нарадзіўся цалкам глухім2

У Францыі пратэстуюць школьнікі. Затрыманыя больш за 160 чалавек11

У Мінску з'явіўся таямнічы тралейбус, для праезду ў якім патрэбныя два талончыкі5

Лукашэнка думае прапанаваць ЗША будаўніцтва азотнага камбіната23

Лукашэнка: Мы не хочам паўтарыць лёс Украіны59

Былы кіраўнік Службы бяспекі Лукашэнкі прадаў катэдж у Драздах за $1,2 мільёна13

«Адкрываецца кармушка, заглядвае гэты *ёбак Вадзім у акулярчыках і кажа: «Ну што ты, Сахарок!»11

У Кіеве расійскімі ўдарамі пашкоджана дэпо станцыі «Кіеў-Пасажырскі», дата– і бізнэс-цэнтры, жылыя дамы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 18

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць