Музыка55

«Я таю, у абдымках моцна галаву губляю». Выйшаў беларускамоўны летні трэк з вірусным прыпевам

Музыка Уладзь Лепяшынскі (uladz) выпусціў новы трэк «я таю». Лёгкі, на першы погляд, індзі-поп з вірусным прыпевам, насамрэч расказвае пра глыбокае асабістае развітанне з Мінскам.

Музыка uladz. Кадр з відэа да песні «я таю»

Прэзентацыя песні прайшла 30 ліпеня ў варшаўскім бары Karma Crew. 

Гэта ўжо трэці трэк у сольным праекце 29‑гадовага спевака. Да гэтага быў меланхалічны «з табой» і іранічны фіт з Маразмам Аркадзя «cache clip». Як тлумачыць Уладзь у сваіх сацсетках, новы трэк гучыць нібы пра стасункі з дзяўчынай, але насамрэч ён пра любоў да Мінска і стасункі, якія адбываліся там, а таксама пра развітанне з горадам.

Уладзь нарадзіўся ў невялікім горадзе Барань у Віцебскай вобласці. Ён выступаў у розных праектах. Адзін з іх — гурт «Лепшы Квас», дзе ён быў фронтменам і гітарыстам. Гурт нарадзіўся ў 2015 годзе і збіраў канцэртныя залы на 150 чалавек. Таксама Уладзь запісваў сумесныя трэкі з LEAR, дзе выступаў не толькі як выканаўца, але і ў ролі музычнага прадзюсара. Цяпер жа хлопец асноўную ўвагу надае праекту «Бачу ўпершыню». 

Новы сінгл «я таю» быў створаны ў суаўтарстве з саўндпрадзюсарам Іллём Фаміным. У відэа да песні Уладзь танчыць з сябрамі на вуліцах Варшавы.

Ёсць і варыянт трэка ў народным стылі — Уладзь любіць эксперыменты і іронію.

Хлопец працуе ў сферы відэавытворчасці — здымае, мантуе і робіць колеракарэкцыю. Гэты бэкграунд знаходзіць адлюстраванне і ў яго музыцы. Напрыклад, папярэдняя песня «cache clip» была прамой адсылкай да праграмы відэамантажу — мінулыя стасункі там параўноўваліся з тэчкай тэхнічнага кэшу, які ты бачыш, але выкарыстаць ужо не можаш.

Што да музычнага напаўнення, сам выканаўца ў Instagram прызнаецца, што з'яўляецца вялікім фанатам папулярнага гурта «Нервы». Слухачы часта заўважаюць, што яго стыль і падача пераклікаюцца з творчасцю Жэні Мількоўскага, чаму сам Уладзь моцна рады. Пры гэтым у яго плэйлісце шмат актуальнай беларускай музыкі, а сярод маладых калег ён асабліва вылучае праекты Navalach і Samota, называючы іх «свежым подыхам» на сучаснай сцэне.

Музыка uladz. Фота: Аліна Мазавец

У лютым 2021 года музыка патрапіў пад хвалю рэпрэсій — яго затрымалі падчас аблавы на падпольны канцэрт гурта «Разбітае сэрца пацана» на базе адпачынку пад Смалявічамі. 

Акрамя музыкі і відэа, Уладзь вядзе Twitch-канал (ulaadzik.clip), дзе замест гульняў ладзіць культурныя стрымы з беларускімі дзеячамі — прыдумляе трэк з нуля са спеваком Samota, гатуе мачанку з Цёцяй Ірай ці бліны пад лайв-сэт Mandzik.

Каментары5

  • Віця
    31.07.2026
    Ну не, трохі танная музыка, у стылі бабулінага радыё ў вёсцы. Нібы слухаеш, але проста для фону.
  • Праўда
    31.07.2026
    Віця, мне неяк цікавей за Канье Ўэста, "на якога з'ехаліся беларусы".
  • ни слова
    31.07.2026
    ни слова не разобрал. У меня такое бывает с англоязычными песнями, что часть слов не разбираю, но с белорусскими обычно нет проблем, все таки еще в школу вставал под гимн из радио "Мы беларусы с братняю Руссю разам шукали..."

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

«Экстрэмісцкай» прызналі групоўку «Чорныя русы», якая заявіла пра сябе пасля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы1

Нацбанк анансаваў змякчэнне крэдытавання беларусаў3

Юрыст Сапелка: Замарожванне спісаў «экстрэмістаў» — гэта спроба прадаць імітацыю за рэальныя саступкі10

«Рэанімавалі дома 40 хвілін». Што вядома пра памерлую пасля выпіскі з радзільні 32‑гадовую блогерку з Чэрыкава10

53‑гадовая жанчына забіла 31‑гадовага каханка: цела спаліла і рассыпала прах па агародзе16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць