Грамадства

У Мінску на суткі перакрыюць частку праспекта Незалежнасці

У Мінску з вечара 27 жніўня да вечара 28 жніўня часова закрыюць рух па ўчастку праспекта Незалежнасці ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Казлова. Прычына — асфальтаванне дарогі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo / Pavel Bednyakov

Абмежаванне будзе дзейнічаць з 20:00 27 жніўня да 19:00 28 жніўня.

Грамадскі транспарт на гэты час пойдзе ў аб'езд:

  • аўтобус №100, тралейбус №22 і маршруткі №1064, 1076, 1119, 1151, 1152, 1547 — па вуліцах Казлова, Змітрака Бядулі, Першамайскай і Янкі Купалы, з прыпынкамі на змененым участку;
  • аўтобус №115Э — па тым жа маршруце, але без прыпынкаў на ўчастку аб'езду;
  • аўтобусы №300Э і маршрутка №1400 у бок аэрапорта — па вуліцах Ульянаўскай, Першамайскай, Змітрака Бядулі і Казлова;
  • у зваротным кірунку гэтыя маршруты паедуць па вуліцах Казлова, Змітрака Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай, Свярдлова і далей па праспекце Незалежнасці.

Пасажырам раяць улічваць часовае змяненне маршрутаў пры планаванні паездак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць