Падлетка па-за агароджай заўважылі на пуцеправодзе паміж Чыжоўскім вадасховішчам і ракой Свіслач.

Скрыншот з відэа
Падлетак быў у цяжкім эмацыйным стане і ўжо меў парэзы на руках, твары і перадплеччах.
На месца прыбылі супрацоўнікі патрульна-паставой службы, ратавальнікі МНС, вадалаз і медыкі. Больш за паўгадзіны яны размаўлялі з падлеткам, спрабуючы пераканаць яго адмовіцца ад небяспечнага кроку. Юнак, аднак, не дазваляў наблізіцца да сябе і заставаўся непахісным, час ад часу здымаючы рукі з парэнчаў.
Аднак у пэўны момант увагу хлопца адцягнула згаслае асвятленне. Скарыстаўшыся сітуацыяй, супрацоўнікі міліцыі і МНС хутка схапілі падлетка за верхняе адзенне і перацягнулі яго назад на мост. Так удалося пазбегнуць трагедыі.
Каментары