Грамадства22

Сталі вядомыя новыя факты пра каліноўца Сяргеева, які трапіў у лукашэнкаўскую турму

Праваабаронцам з Mayday Team сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра Андрэя Сяргеева з пазыўным «Кот», якога раней паказалі ў сюжэце тэлеканала АНТ сярод затрыманых беларусаў, што ваявалі на баку Украіны.

Андрэй Сяргееў. Скрыншот сюжэта АНТ

Вядома, што Сяргееў яшчэ ў савецкія часы скончыў Казанскае танкавае вучылішча. Пасля ўдзелу ў пратэстах 2020 года ён разам з сям’ёй выехаў з Беларусі. Паводле інфармацыі прапагандыстаў, у Польшчы ён далучыўся да Палка Каліноўскага. Пасля выхаду сюжэта яго былы пабрацім Аляксандр Клачко паведаміў, што мужчына меў сур’ёзныя праблемы са здароўем.

Паводле звестак Mayday Team, Андрэя Сяргеева затрымалі ў жніўні 2025 года на памежным пункце ў Брэсце, калі ён выязджаў з Беларусі ў Польшчу, дзе працаваў кіроўцам-дальнабойшчыкам. Пасля затрымання супраць яго распачалі крымінальную справу і змясцілі ў следчы ізалятар у Калядзічах.

Прыкладна ў лютым 2026 года следства было завершана, а справу перадалі ў суд. Крыніца праваабаронцаў сцвярджае, што Сяргеева абвінавацілі ва ўдзеле ў баявых дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы, а таксама нейкім чынам звязалі з так званай «справай Гаюна».

Паводле суразмоўцы Mayday Team, мужчына баяўся атрымаць настолькі вялікі тэрмін зняволення, што мог не выйсці з калоніі жывым. Колькі гадоў пазбаўлення волі яму ў выніку прызначылі, пакуль невядома.

Каментары2

  • Барадзед
    22.06.2026
    В Польше есть дипмиссия лукашистов? Кто-то должен сесть.
  • Усё проста
    22.06.2026
    Чым хутчэй знікнуць гады, якія малююць "тэрміны", тым хутчэй скончацца і гады зняволення.

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі7

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне здымалі ў Мінску серыял пра хакей — выдалі сталіцу Беларусі за Валгаград і Самару4

Стала вядома, адкуль паступіў загад абмежаваць Starshield для Украіны3

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім39

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?12

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае2

З камісіі па вяртанні афіцыйна выключылі свайго арыштаванага сябра2

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі7

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць