У Беларусі ніяк не могуць паказаць сусветны хіт — давялося вяртаць грошы за квіткі
Камедыя «Вельмі страшнае кіно 6» (Scary Movie 6) выйшла на экраны ў пачатку чэрвеня, фільм з рускай агучкай паказалі ўжо ў Расіі і Казахстане. А вось беларусы могуць гэты хіт і не пабачыць.

«Вельмі страшнае кіно 6» — чарговая частка вялікай кінафраншызы, якая пачалася яшчэ ў 2000‑м. Кожны з гэтых фільмаў — гэта пародыя на вядомыя хорары і адначасова сатыра на скандалы, падзеі і проста мемы апошніх гадоў.
Незразумела, што з гэтага засмуціла беларускія ўлады, але шостая частка серыі ўсё ніяк не можа выйсці ў нашых кінатэатрах.
Сусветная прэм'ера «Вельмі страшнага кіно 6» адбылася 5 чэрвеня 2026 года, 18 чэрвеня фільм выйшаў у Расіі. Кіно не толькі акупілася, яно паказала зборы на ўзроўні касавага хіта — 200 мільёнаў даляраў пры 30 мільёнах даляраў, выдаткаваных на здымкі. Водгукі крытыкаў, праўда, негатыўныя, але ж пры такіх зборах наўрад ці гэта засмуціць прадзюсараў.
У Беларусі планавалі паказаць фільм яшчэ на мінулым тыдні — напрыклад, сетка кінатэатраў Mooon планавала прэм'еру на 20 чэрвеня. Але ж 19 чэрвеня ў сацсетках кінатэатраў напісалі, што прэм'ера пераносіцца «з прычын, якія не залежаць ад Mooon». Гледачам, якія ўжо набылі квіткі, прапанавалі вярнуць за іх грошы.
У іншых кінатэатрах сітуацыя не лепшая. На сайтах па продажы квіткоў стаяць фармальныя аб'явы пра сеансы 22 чэрвеня, але ж квіткі на іх вы не набудзеце — на сайце будзе напісана нешта накшталт «падзей па вашым запыце не знойдзена» або «продаж на гэтае мерапрыемства скончаны». Часам можна набыць квіткі на іншыя дні, але ж невядома, ці не давядзецца вяртаць і іх.
У кінатэатрах тлумачаць, што чакаюць адказу ад Міністэрства культуры, бо стужку яшчэ не дадалі ў рэестр дазволенага кіно.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬУ расійскай франшызе пра халопаў выйшаў новы фільм — яго глядзяць і ў Беларусі
Шалёна папулярны карэйскі серыял ад Netflix пра школьны булінг — хто здзекаваўся з аднакласнікаў, павінен прайсці праз такое ж прыніжэнне
Беларусы з Польшчы пабылі рускімі ў фільме, які ўзяў прыз у Канах. Стужцы прарочаць намінацыю на «Оскар»
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
- Х..ячечная. Это Министерство Культуры.
[Зрэдагавана]