Грамадства99

Ціханоўская: Пратэст 2020 года быў разгромлены з брутальнай сілай і тэрорам. Але не сама супольнасць

Сёння Святлана Ціханоўская выступіла з лекцыяй «Будаванне краіны з выгнання» ў Эканамічным універсітэце ў Кракаве. У сустрэчы ўзялі ўдзел студэнты і прадстаўнікі ўніверсітэта, паведамляе яе прэс-служба.

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай 

Пасля лекцыі адбылася працяглая дыскусія пра будучыню Беларусі, дэмакратычныя інстытуты, выклікі выгнання і падрыхтоўку да перамен.

«На жаль, пратэст быў разгромлены з брутальнай сілай і тэрорам. Але не сама супольнасць. Падзеі 2020 года змянілі наш народ. Калі людзі аднойчы адчуюць свабоду, яны ніколі ад яе не адмовяцца. Нават сёння, нягледзячы на рэпрэсіі і выгнанне, наша грамадзянская супольнасць працягвае працаваць. Так, за намі няма дзяржавы — яе захапілі Лукашэнка і Пуцін. Таму нам давялося стварыць паралельную — Беларусь 2.0», — сказала Святлана Ціханоўская.

Яна расказала, што калі яе пытаюцца, што дапамагае заставацца на сувязі і быць актуальнымі для жыхароў Беларусі, яна кажа: «Божа, блаславі інтэрнэт».

«І я шчыра ў гэтым перакананая. Дзякуючы інтэрнэту мы падтрымліваем сувязь з людзьмі на месцах. Людзі чытаюць адныя і тыя ж навіны. І яны могуць бяспечна ўдзельнічаць у палітычным жыцці», — кажа Ціханоўская.

Дэмакратычная лідарка адказала на пытанне, чым дапамагчы цяпер.

«Нам патрэбна больш кантактаў і больш стыпендый для студэнтаў. Нам трэба падрыхтаваць новую беларускую эліту. Нам патрэбныя людзі з еўрапейскай адукацыяй і каштоўнасцямі, з новымі ідэямі і верай у дэмакратыю. Я прашу вас не выпускаць Беларусь з-пад увагі, развіваць сумесныя праекты і ініцыятывы і арганізоўваць мерапрыемствы. Калі вы студэнт ці даследчык, вы можаце праводзіць даследаванні і пісаць навуковыя працы, прысвечаныя Беларусі. Мы просім вас быць нашымі саюзнікамі і ісці з намі па шляху да свабоды», — сказала яна.

Каментары9

  • Filipp
    22.06.2026
    "Ціханоўская: Пратэст 2020 года быў разгромлены з брутальнай сілай і тэрорам. Але не сама супольнасць"©
    Яна аб чым? Каго яна мае на ўвазе пад супольнасцю? У нас ТУТ разгромлена ўсё! Можа яна кажа пра суполкі за мяжой?
  • ?
    22.06.2026
    Рацыя, можна пападрабязней пра "паставілі ўласныя інтарэсы вышэй за інтарэсы радзімы"?
  • Інстапалітык
    22.06.2026
    Яна расказала, што калі яе пытаюцца, што дапамагае заставацца на сувязі і быць актуальнымі для жыхароў Беларусі, яна кажа: «Божа, блаславі інтэрнэт»./
    Калі Пазьняк камунікаваў з беларусамі ўнутры Беларусі з дапамогай электронных сродкаў сувязі - факсаў (калі інтэрнэта яшчэ ні ў кога не было ў Беларусі), то група падтрымкі Ціханоўскай кпіла з яго. А калі Ціханоўская камунікуе такім жа чынам - допісамі ў інстаграмах-тэлеграмах, то з яе чамусьці не кпяць, як з Пазьняка.

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць