Пенсіі за асаблівыя заслугі цяпер могуць пазбавіць за палітыку, не чакаючы суда
Не абавязкова, каб у чалавека была наяўнасць крымінальнага або адміністрацыйнага пакарання.

Пенсіі за асаблівыя заслугі могуць цяпер пазбавіць, калі ўлады палічаць, што дзеянні чалавека прычыняюць шкоду нацыянальнай бяспецы, дзяржаўным або грамадскім інтарэсам альбо ствараюць пагрозу такой шкоды.
Пры гэтым больш не абавязкова наяўнасць крымінальнага або адміністрацыйнага пакарання. Як вынікае з дакумента, дастаткова самога факту ўстанаўлення падобных дзеянняў.
Спыніць выплаты могуць і ў выпадку, калі чалавек пастаянна пражывае за мяжой.
Каментары