Грамадства

Айцішніцу з Мар'інай Горкі асудзілі па справе Гаюна

Яна Гурыновіч з Мар'інай Горкі прайшла шлях ад працы ў турызме да кіраўніцы па падборы IT-спецыялістаў, а пасля сама стала QA-інжынеркай.

Яна Гурыновіч. Фота з яе Linkedin

Яне Гурыновіч 39 гадоў. З дзяцінства дзяўчына жыла ў Мар'інай Горцы. Вядома, што ў яе ёсць муж і малое дзіця.

У 2009 годзе Яна скончыла геаграфічны факультэт БДУ і спачатку працавала намесніцай дырэктара ў Цэнтры турызму ў адным з гарадоў Мінскай вобласці. Але пасля знайшла вакансію ў IT-сферы і больш за восем гадоў адпрацавала HR-менеджаркай у спартыўнай аналітычнай кампаніі InStat Sports Co. Калегі ў водгуках называюць яе дасведчанай спецыялісткай, якая выдатна ведае ўсе найлепшыя практыкі рынку.

У 2023 годзе Яна вырашыла змяніць прафесію і перайшла ў тэсціроўшчыцы (QA). Яна скончыла некалькі прафесійных школ, такіх як RedRover і SDET School, дзе вывучала аўтаматызаванае тэставанне, Python, SQL і іншыя тэхналогіі. 

Апошнія два гады дзяўчына працавала QA-інжынеркай у стартапе Sequoia, які займаецца мужчынскім сэксуальным здароўем. Там яна праводзіла ўсе віды тэставання мабільнага дадатку.

Яню Гурыновіч нядаўна асудзілі ў Мінскім абласным судзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Пераслед звязаны са справай Гаюна.

Ёй прысудзілі хатнюю хімію.

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які быў створаны ў 2022 годзе, калі Расія праз Беларусь напала на Украіну. Праект адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў, абапіраючыся на інфармацыю ад беларусаў. Каардынавала яго дзейнасць група актывістаў на чале з Антонам Матолькам.

«Справа Гаюна» пачалася пасля таго, як сілавікі затрымалі актывістку, якая некалькі гадоў жыла ў Беларусі ў падполлі. У яе мабільніку знайшлі спасылку на далучэнне ў бот Гаюна, якую ёй дасылалі ў самым пачатку існавання праекта. Фатальная памылка была ў тым, што спасылка была бестэрміновая. А таму сілавікі змаглі падключыцца да бота і выпампаваць адтуль усю інфармацыю. Яны атрымалі паведамленні акаўнтаў, якія пісалі ў бот, а таксама іхнія ID і імёны карыстальнікаў.

Заснавальнік «Гаюна» Антон Матолька адразу пасля ўзлому патлумачыў, як адбылася ўцечка інфармацыі, і абвясціў пра закрыццё праекта. 

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны 9594 людзей, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы) зачапілі каля 500 тысяч беларусаў. Некалькі соцень тысяч людзей вымушаныя былі пакінуць краіну. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць