Свет3232

Міністр фінансаў ЗША называў Зяленскага «містэр Бін пад крэкам»

У кнізе «Змена рэжыму» (Regime Change) рэпарцёраў New York Times Мэгі Хаберман і Джонатана Свона сярод іншага апісваюцца ўзаемаадносіны кіраўніка Мінфіна Скота Бесэнта і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Дэталі прыводзіць The Guardian.

Фота: Sean Gallup / Getty Images

Бесэнт раіў Дональду Трампу не прымаць Уладзіміра Зяленскага ў Авальным кабінеце, назваўшы ўкраінскага прэзідэнта «гэтым маленькім ублюдкам», «дзіцем з асаблівымі патрэбамі» і «містэрам Бінам пад крэкам», гаворыцца ў новай кнізе.

Апісваюцца абставіны сустрэчы Зяленскага і Трампа 28 лютага 2025 года ў Белым доме.

«Некалькі памочнікаў Трампа хваляваліся» з-за магчымага выбуху, калі Зяленскі прыедзе ў Белы дом, нібыта для таго, каб замацаваць пагадненне па карысных выкапнях, распрацаванае Бесэнтам, пішацца ў кнізе. Тагачасны дарадца па нацыянальнай бяспецы Майк Уолц «спрабаваў — беспаспяхова — данесці думку, што Зяленскі павінен прыехаць у касцюме». Бесэнт настойліва рэкамендаваў Трампу нават не пускаць Зяленскага ў Белы дом, пакуль той не падпіша пагадненне.

«Я меў справу з гэтым маленькім ублюдкам», — казаў Бесэнт калегам пра Зяленскага, паводле кнігі. — «Ён хітры. Ён як дзіця з асаблівымі патрэбамі для еўрапейцаў. І ён паводзіць сябе як містэр Бін пад крэкам»».

Зяленскі ўсё ж прыехаў, і Бесэнт знаходзіўся ў пакоі, калі Вэнс учыніў допыт госцю. «Іншыя прысутныя бачылі, як Вэнс паступова чырванеў», — пішуць Хаберман і Свон, калі настойлівасць Зяленскага ў патрабаванні гарантый бяспекі «пачала здавацца Вэнсу дзёрзкасцю і няўдзячнасцю».

«Змена рэжыму» таксама змяшчае меркаваныя падрабязнасці няўдалых дзеянняў Бесэнта па пагадненні аб карысных выкапнях. Да фіяска ў Авальным кабінеце міністр фінансаў наведаў Кіеў, каб прымусіць Зяленскага падпісаць дакумент. Гэта прайшло дрэнна.

«На працягу 45 хвілін мужчыны абсыпалі адзін аднаго папрокамі», — пішацца ў кнізе. «Бесэнт працаваў на сваёй пасадзе ўсяго некалькі дзён, а ўжо ўвязаўся ў сварку на павышаных танах з лідарам краіны, якая знаходзіцца ў стане вайны. Нарэшце ён паглядзеў на Зяленскага і сказаў: «Што, бл*дзь, ты хочаш зрабіць?»»

Як паведамляецца, перамовы зайшлі ў тупік, пакуль Бесэнт змагаўся з міністрам гандлю Говардам Лютнікам наконт таго, як павінна быць сфармулявана пагадненне. У рэшце рэшт, пішуць у кнізе, «Трамп папрасіў жонку Джэй Дзі Вэнса, Ушу, якая таксама з'яўляецца выпускніцай Юрыдычнай школы Еля, вывучыць украінскія праўкі ў пагадненне аб мінералах. Яна назвала дакумент «жахлівым» і сур'ёзна перапісала яго алоўкам».

Каментары32

  • Filipp
    20.06.2026
    "Бесэнт раіў Дональду Трампу не прымаць Уладзіміра Зяленскага ў Авальным кабінеце, назваўшы ўкраінскага прэзідэнта «гэтым маленькім ублюдкам», «дзіцем з асаблівымі патрэбамі» і «містэрам Бінам пад крэкам», гаворыцца ў новай кнізе."©
    Здаецца мне, Зяленскі моцна ўразіў Бесэнта!)
  • У блюдца
    20.06.2026
    Понабирают всяких по объявлению, и по личным связям, и потом вот такое "блдь", "ублдки" начинается. Какая бы ни была у вас позиция, так дипломатия не делается. Сразу видно необразованное, бескультурное быдло, пусть даже и в пиджаке. Позорище.
  • бабруйчанін
    20.06.2026
    Містэр Бін пад крэкам ...маленькі ублюдак ...як казал Бесент пройдзе
    А вось В.А.Зяленскі афіцыйна у маіх каментах не )))

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага45

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага45

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць