Грамадства1010

Беларуска перавезла ў Егіпет 84‑гадовую маці: Нават ціск як у касманаўткі стаў

Угаварыць бацькоў сталага ўзросту на пераезд — задача складаная. Але ж Наталля Цыбульская падзялілася ў сацсеткай зусім іншай гісторыяй. Яе маці была шчаслівая ў 84 гады пераехаць у Егіпет.

Наталля Цыбульская. Тут і далей фота з яе сацсетак

Небанальную гісторыю свайго жыцця Наталля распавяла ў каментарах, калі пабачыла пытанне, ці пераязджаў нехта ў Егіпет па ўласнай волі.

Шмат хто адразу падумаў, што беларуска, імаверна, выйшла замуж за егіпцяніна — і таму шмат гадоў жыве на радзіме мужа. Але не: Наталля не мае мужа. А з’ехаць у Беларусі ў свой час вырашыла праз змену рэлігіі. Ва ўніверсітэце яна вывучала рэлігіязнаўства — і шмат даведалася пра іслам. Дваццаць шэсць гадоў таму яна вырашыла перайсці ў гэтую рэлігію.

Наталля піша, што суайчыннікі не ўспрымалі яе як мусульманку і ўвесь час гнабілі: «Нават цяпер, калі трэба прыляцець па справах, праблемы пачынаюцца ўжо ў аэрапорце».

Гэта здзіўляе Наталлю. Маўляў, у Беларусі 80% людзей — атэісты. Здавалася б, чаму іх хвалюе, якой рэлігіі прытрымліваюцца іншыя суайчыннікі. Але рэчаіснасць была непрыемнай.

Два гады беларуска пражыла ў Дубаі. Там ёй не вельмі спадабаўся клімат — кажа, што пакутавала ад спякоты. А пасля згадала сваю школьную мару. Яшчэ ў пятым класе, калі праходзілі гісторыю Старажытнага Егіпта, Наталля загарэлася ідэяй жыць там. Калі ўпершыню прыехала ў Егіпет, адразу зразумела: гэта яе краіна.

Маці Наталлі Цыбульскай

Цяпер жанчына працуе настаўніцай фізкультуры ў школе, трэнеркай у трэнажорцы і рэабілітолагам, а таксама атрымоўвае прыбытак ад здачы ўласнай нерухомасці ў арэнду.

Некалькі гадоў таму Наталля перавезла да сябе ў Егіпет сваю 84‑гадовую маці. Тая ўсю маладосць актыўна вандравала і да 55 гадоў кожны год ездзіла на мора. Няблізкі пералёт да дачкі маці перанесла даволі лёгка і потым яшчэ не аднойчы лётала ў Беларусь, калі трэба было вырашаць нейкія пытанні.

Беларуска дзеліцца ўласным досведам. Распавядае, што ведае: людзям сталага ўзросту вельмі важна, каб у эміграцыі была звыклая ежа. Але ёй і ў гэтым пашанцавала.

Яшчэ тады, калі маці і дачка жылі ў розных краінах, Наталля, прыязджаючы на радзіму, гатавала традыцыйныя егіпецкія стравы. Маці яны падабаліся. А ў самім Егіпце яна ацаніла багацце садавіны і гародніны, а таксама мясцовыя дэсерты.

Пры гэтым, здароўе маці ў новай краіне толькі палепшылася: «У Беларусі ў яе ціск зашкальваў, а ў Егіпце 130 на 80 было. Яна ветэран працы, 65 гадоў бесперапыннага стажу. У 80 гадоў толькі перастала працаваць».

На пытанні пра спякоту Наталля тлумачыць, што яе маці наадварот было камфортна ў больш цёплым клімаце. Рэч у тым, што з узростам пагаршаецца тэрмарэгуляцыя і людзі пачынаюць мерзнуць: «Яна ўлетку не хацела кандыцыянер уключаць, ёй добра было без яго».

Больш за ўсё маці Наталлі падабалася, як егіпцяне ставяцца да людзей сталага ўзросту: «Суседзі прыходзілі да яе з рознымі прысмакамі. Размаўлялі праз мяне, я перакладала».

Ад настальгіі ж не пакутавала. У апошні свой прыезд у Беларусь, калі трэба было разабрацца з пенсіяй, сталая жанчына не магла дачакацца вяртання ў Егіпет.

Яна ж загадала дачцэ і пахаваць яе ў Егіпце, калі прыйдзе час. Жанчына памерла за 4 дні да свайго 88 дня нараджэння, пахавалі яе на хрысціянскіх могілках.

Гісторыя Наталлі набрала амаль 7 тысяч лайкаў за суткі. Людзі дзякуюць за тое, што яна падзялілася досведам — бо шмат хто з мігрантаў думае пра тое, як забраць бацькоў да сябе, але баяцца гэтага.

Радуюцца і таму, што маці Наталлі паспела пажыць у іншай краіне і пабачыць яе прыгажосць.

Каментары10

  • Сонейка
    21.06.2026
    Цудоўна, што маці змагла 4 гады шчасліва пражыць з дачкой у мора ❤️
  • Мурмот
    21.06.2026
    Толькі вельмі неадэкватны на галаву чалааек можа па сваей волі прыняць іслам.
  • Намасце
    21.06.2026
    Я атэіст. І трошкі ёг :)
    Але гэта Наталля такая прывабная і разумная, што я згодзен на іслам. І на клімат Егіпту згодзен )

Цяпер чытаюць

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію3

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф заявіў пра дасягнуты прагрэс у перамовах з Пуціным4

Легендарны гродзенскі футбаліст трапіў пад крыміналку

У Мядзеле проста пад вокнамі заўважылі грацыёзных казуль ВІДЭА4

«Палова групы — са слязамі на вачах». Беларуска арганізуе незвычайныя падарожжы — ад сустрэчы з кітамі да сафары

Беларус пасля смерці жонкі застаўся адзін з дзецьмі. Іх у яго 12, але ён добра дае рады6

У Львове абвясцілі 2027 год годам УПА і Рамана Шухевіча. Пад пагрозай пакет польскай вайсковай дапамогі32

«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы7

ЗША знялі санкцыі з гендырэктара «Беларуськалія»5

«Проста ваў!» Вікіпедыст уразіўся, як хвацка ШІ ўжо чытае мудрагелістыя рукапісы тарашкевіцай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію3

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць